Пры аглядзе цягніка выявілі, што плёмбы на верхнім люку аднаго з вагонаў з угнаеньнямі сарваныя. Калі ўгнаеньні выгрузілі, у вагоне знайшлі 29 606 пачкаў цыгарэт зь беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт цыгарэт, уключаючы падаткі, ацэньваецца больш як у 102 тысячы эўра. Пачата дасудовае расьсьледаваньне па факце кантрабанды, паведамляе мытня Літвы.
Тым часам 28 чэрвеня новарасійскія мытнікі спынілі спробу незаконнага вывазу з Расеі ў Грэцыю больш як 158 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт. Цыгарэты маркі «NZ» былі схаваныя ў кантэйнэры з 16 тонамі піламатэрыялаў — усярэдзіне трохмэтровых дошак былі тайнікі. Рынкавая цана канфіскаваных цыгарэт перавысіла 20 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за 230 тысяч эўра). Завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 200.2 КК РФ, паведамляе Фэдэральная мытная служба РФ.
Апэратыўнікі выявілі таксама месца вырабу тайнікоў у дошках: правяраючы інфармацыю новарасійскіх калег, супрацоўнікі Смаленскай мытні знайшлі цэх і канфіскавалі тытунёвыя вырабы, дрэваапрацоўчыя станкі, брусы, сталярны клей, а таксама нарыхтоўкі для схованак і схрон з кантрабандным таварам.
А 26 чэрвеня партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт выявілі на станцыі Індра ў Латвіі: цыгарэты знайшлі ў грузавым цягніку, які ішоў зь Беларусі, яны былі схаваныя пад грузам жалезабэтонных пліт у тайніку. Канфіскавана 7950 пачкаў цыгарэт марак «Premjer» і «NZ» з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Прымаецца рашэньне аб завядзеньні крымінальнай справы, паведамляе мытня Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тытунёвы кароль» Беларусі. Рэжым Лукашэнкі і кантрабанда цыгарэтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест угнаеньняў — цыгарэты. Судовая гісторыя адной з найбуйнейшых тытунёвых кантрабандаў зь Беларусі ва Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзіўная схема. Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі везьлі ва Ўкраіну цераз Польшчу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Euronews: краіны ЭЗ абмяжуюць закупкі тытунёвых вырабаў зь Беларусі