Пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле Euronews, краіны ЭЗ таксама дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталяваньня, якое можа быць выкарыстана для шпіянажу. Таксама плянуецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.
Як паведамлялася раней, экспэрты Эўразьвязу сёньня ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сфэры, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасьць.