Арганізацыям грамадзкага харчаваньня забаронена працаваць з 23:00 да 6:00, закрылі дзіцячыя гульнявыя і спартовыя пляцоўкі, фудкорт і заапаркі.
Пры гэтым з 21 чэрвеня адмяняецца так званы рэжым непрацоўных дзён, які дзейнічаў з 12 да 20 чэрвеня.
У Маскве таксама абмежавалі правядзеньне відовішчных мерапрыемстваў, дазволіўшы пускаць на іх ня больш за адну тысячу чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных сьмерцяў ад COVID-19 у Беларусі перавысіла 3000 чалавек«Мы ўсіх папярэджвалі. Калі ласка, на стадыёнах, у вялікіх канцэртных залях будзьце акуратнейшыя, паважайце патрабаваньні бясьпекі. І што? На танцпляцоўках натоўпы радасных людзей. Я не хацеў гэтага рабіць, але давядзецца. Зь сёньняшняга дня абмяжуем відовішчныя мерапрыемствы максімум 1000 людзьмі. Гэта азначае, што тэатры і кіно змогуць працаваць. А масавыя відовішчныя мерапрыемствы мы на час спынім. Танцпляцоўкі і фан-зоны для заўзятараў таксама давядзецца зачыніць», — напісаў мэр Масквы ў сваім блогу.
За мінулыя суткі, паводле афіцыйных дадзеных, у Маскве выявілі больш за 9 тысяч інфікаваных каранавірусам. Гэта самы высокі паказьнік за ўвесь час эпідэміі. У Расеі выяўлена больш за 17 тысяч новых выпадкаў інфэкцыі. Такіх высокіх лічбаў не было са студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трапіць зь Беларусі ў Маскву на цягніку і самалёце стане прасьцейТаксама Сабянін заявіў аб «жыцьцёвай неабходнасьці» паўторнай вакцынацыі для тых, хто ўжо прышчапіўся.
Паўторная вакцынацыя ад каранавірусу будзе праходзіць першым кампанэнтам вакцыны. Масква мае намер супрацоўнічаць з урадам для распрацоўкі тэрмінаў і тэхналёгіі рэвакцынацыі, заявіў Сабянін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: зьмякчэньне абмежаваньняў у Эўропе; спрэчка Кітаю з ЗША аб прычыне пандэмііУлады Масквы разглядаюць магчымасьць увядзеньня новага локдаўну, але рашэньне пакуль не прынятае, пісаў Forbes са спасылкай на крыніцы, блізкія да мэрыі. Улады абмяркоўваюць локдаўн з 20 чэрвеня для непрышчэпленых, аднак дакладнае рашэньне будуць прымаць, зыходзячы са статыстыкі захварэлых на COVID-19, размовы з прадстаўнікамі бізнэсу і статыстыкі па вакцынацыі супраць COVID-19.
16 чэрвеня ўлады Масквы і Падмаскоўя абавязалі вакцынаваць ня менш за 60% работнікаў сфэры паслуг, адукацыі, транспарту, ЖКГ, а таксама дзяржаўных службоўцаў.