Колькасьць авіярэйсаў зь Менску ў Маскву павялічыцца з 6 да 10, паведаміў урад Расеі.
Таксама з 10 чэрвеня зноў пачнуць хадзіць цягнікі ў Маскву з Гомля і Полацку. А да цягніка «Ласточка», які даяжджае зь Менску да Масквы за 7 гадзінаў, прычэпяць больш вагонаў.
Беларусам для выезду ў Расею на цягніку ці самалёце патрэбен PCR-тэст на каранавірус, здадзены не пазьней як за 72 гадзіны.
Расея з 10 чэрвеня пашырыць пасажырскія зносіны і зь іншымі краінамі. З Масквы адкрыюцца рэйсы ў Мюнхен, Лёндан, Вену, Будапэшт, Бэйрут, Люксэмбург, Порт-Люі, Рабат і Заграб.
Часьцей стануць лятаць самалёты з Масквы ў Атэны, Баку, Ерэван, Доху, Ташкент, Душанбэ, Каір і Бялград.