18 чэрвеня мінулага году сілавікі затрымалі Віктара Бабарыку, які зьбіраўся стаць кандыдатам у прэзыдэнты, і ягонага сына Эдуарда Бабарыку. Увечары гэтага дня ў Менску пачаліся пратэсты, на вуліцу ў «ланцугі салідарнасьці» выйшлі больш за тысячу чалавек. Як зьмянілася Беларусь з таго часу.
Даляр вырас на 14 капеек
18 чэрвеня мінулага году даляр каштаваў 2 рублі 38 капеек. Праз год, на вечар 17 чэрвеня, па курсе Нацыянальнага банку даляр прадаваўся за 2 рублі 52 капейкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі дыпляматычных місій ЭЗ сустрэліся са сваякамі беларускіх палітвязьняўПалітвязьняў стала больш у 21 раз
У канцы чэрвеня мінулага году ў Беларусі былі 23 палітвязьні, уключна зь Віктарам Бабарыкам і ягоным сынам Эдуардам. А да пачатку перадвыбарчай кампаніі палітвязьняў наогул было толькі 3. На 17 чэрвеня палітвязьнямі прызнаныя 496 чалавек.
Экспарт павялічыўся
Экспарт беларускіх тавараў у студзені–красавіку вырас на 35% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась, імпарт вырас на 25%, таваразварот — на 29%. Агулам таваразварот за студзень-красавік склаў 12,3 мільёна даляраў, экспарт — 11,4 мільёна даляраў, імпарт — 12,3 мільёна даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны доўг Беларусі па выніках першага кварталу дасягнуў 60 млрд рублёўДзярждоўг вырас на $2 мільярды
У чэрвені мінулага году замежны дзяржаўны доўг Беларусі складаў 16,3 мільярда даляраў, або 28,7% ад ВУП. На 17 чэрвеня сёлета дзярждоўг складае 18,1 мільярда даляраў, або 29,9% ад ВУП.
Жыхароў стала менш на 60 тысяч
Паводле статыстыкі Белстату, у 2020 годзе ў Беларусі жылі 9 410 259 чалавек, у 2021-м — 9 349 645. Жыхароў стала менш на 60 614 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зь беларускай нафтаперапрацоўкай, якая падпала пад санкцыі ЗШАПлюс 7 прадпрыемстваў пад санкцыямі
У чэрвені мінулага году ў Беларусі не было прадпрыемстваў і юрыдычных асобаў, якія б падпалі пад санкцыі нейкіх краін. Цяпер пад санкцыямі ЗША 9 прадпрыемстваў:
- «Белнафтахім»
- «Белнафтахім ЗША»
- «Нафтан»
- «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»
- «Белшына»
- «Гродна Азот»
- «Гроднахімвалакно»
- ААТ «Лякафарба»
- ААТ «Полацак-Шкловалакно»
Пад санкцыі Эўразьвязу падпалі 7 юрыдычных асобаў:
- «Белтэхэкспарт»
- Менскі завод колавых цягачоў
- Dana Holdings і «Сінэзіс»
- Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта
- АГАТ — электрамэханічны завод
- 140-ы рамонтны завод
Бульба падаражэла ў 1,4 раза
Кіляграм бульбы ў траўні мінулага году каштаваў 0,89 рубля, па зьвестках Белстату. А сёлета ў траўні ўжо 1,26 рубля. Іншымі словамі, падаражэла ў 1,4 раза.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк прагназуе ў 2021 годзе падзеньне беларускай эканомікі на 2,2%. Найгорш у рэгіёнеПлюс 19 млрд рублёў запазычанасьці
На 1 чэрвеня мінулага году крэдыторская запазычанасьць арганізацый у Беларусі складала 57 мільярдаў рублёў, пратэрмінаваная запазычанасьць — 8,3 мільярда. Сёлета на 1 траўня крэдыторская запазычанасьць усіх арганізацый складала ўжо 65,5 мільярда рублёў, або на 19,7 мільярда болей.
Дэфіцыт бюджэту вырас у 6,4 раза
Летась дэфіцыт бюджэту складаў 931 мільён рублёў, сёлета — 6 мільярдаў рублёў: вырас у 6,4 раза. Найбольшыя расходы — на дзяржаўную дзейнасьць. Летась гэта было 12,5 мільярда рублёў, сёлета — 15,3 мільярда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прагноз Эўразійскага банку разьвіцьця: гадавая інфляцыя ў Беларусі будзе большая за 9%Інфляцыя вырасла ўдвая
У траўні мінулага году гадавы прырост цэнаў склаў 4,9%. А ў траўні ў параўнаньні з красавіком адбылася дэфляцыя, то бок цэны зьменшыліся на 0,1%. Сёлета ў траўні гадавы прырост спажывецкіх цэнаў склаў 9,4%, то бок амаль удвая болей, чым летась.