«Мой сэзон у Турэччыне скончыўся ў канцы красавіка, як і прафэсійны кантракт. Я пераехала ў Вільню, дзе жыву ўжо месяц. Мне вельмі падабаецца гэты горад, ёсьць адчуваньне, што ў добрых сяброў у гасьцях. Я тут, бо мне страшна вяртацца ў Беларусь. Лічу, што расказваць аб праблемах, удзельнічаць у акцыях і рабіць нешта для агульнай перамогі лепш тут, чым у Менску. Там я не змагу нічога. Нават майку зрабіла з надпісам: „Вы ж самі ўсё разумееце“», — адзначыла Кацярына Сныціна.
У Вільні падчас адной з культурніцкіх імпрэзаў Кацярына Сныціна пазнаёмілася са Сьвятланай Ціханоўскай, якая брала ўдзел ў адкрыцьці выставы свабодных мастакоў Беларусі — Уладзімера Цесьлера, Сьвятланы Петушковай, Веранікі Квяткоўскай, Андрэя Шапоры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не хачу быць часткай прапаганды рэжыму». Баскетбалістка Сныціна заявіла пра завяршэньне кар’еры ў зборнайСныціна кажа, што наступны год правядзе ў тым жа клюбе, турэцкім «Нэсібэ Айдын», зь якім па выніках сэзону яна заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце краіны. У сярэдзіне жніўня баскетбалістка мусіць быць у Анкары. Таму вакацыі сумяшчае з трэніроўкамі, каб быць гатовай фізычна. У Вільні рыхтуецца самастойна — за доўгі час у спорце ўжо хапае кваліфікацыі, каб ведаць што рабіць і як падрыхтаваць сябе найлепшым чынам.
Таксама Кацярына Сныціна расказала, што атрымала запрашэньне ад колішняй сяброўкі па зборнай Алены Леўчанкі на двухтыднёвы падрыхтоўчы кэмп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заставайцеся ў палітыцы і ня лезьце ў спорт». Леўчанка адказала намесьніку кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі«Насамрэч два тыдні на зборах зь Ленай — гэта вельмі цяжка. Яна трэнуецца проста як зьвер. Каб шмат гадоў таму ў нацыянальнай камандзе я не сустрэла Лену, то ня стала б той баскетбалісткай, якая ёсьць цяпер. Тады Лена гуляла ў амэрыканскай лізе WNBA і я ёй задавала мільён пытанняў: як трэнавацца, што есьці, што думаць. Калі хочаш расьці як спартовец, нельга трэнавацца толькі зь людзьмі твайго ўзроўню або ніжэйшага. Трэба займацца з тымі, хто лепшы, цягнуцца да іх. Мне ў гэтым пляне пашанцавала».
Алена Леўчанка стала чэмпіёнкай Грэцыі 2021 году ў складзе клюбу «Панатынаікас». Летась у Беларусі яна адбыла 15-дзённы арышт і атрымала буйны штраф за ўдзел у акцыях пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня спрынт, а маратон». Пазытыўная размова з баскетбалісткай Сныцінай аб продажы мэдаля і змаганьні за перамены як каманднай гульніКацярына Сныціна ня стала ўтойваць ад падпісчыкаў каналу, што, як і многіх беларусаў, яе раз-пораз накрывае роспач. Але з такога стану намагаецца максымальна хутка выходзіць.
«Упадаць у адчай — гэта нармальна, у мяне таксама здараецца, але я не магу сабе дазволіць доўга ў такім стане заставацца. Я маю зносіны з мноствам людзей, якія ў горшым становішчы, чым я, ім куды больш патрэбна падтрымка і дапамога. А як я змагу дапамагчы чалавеку, калі ў самой нізкая энэргія? Таму мой рэцэпт наступны: як толькі пачынаеш камусьці дапамагаць, энэргія хутка аднаўляецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомыя беларускія спартоўцы заклікалі калегаў аб’яднацца і падтрымаць пратэстыКацярына Сныціна ня выключыла адкрыцьця ўласнай дзіцячай школы баскетболу, каб максымальна ўдзяляць увагу спартовай псыхалёгіі — маленькія беларусы мусяць расьці маральна моцнымі і шчасьлівымі асобамі, падсумавала яна.