Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не хачу быць часткай прапаганды рэжыму». Баскетбалістка Сныціна заявіла пра завяршэньне кар’еры ў зборнай


Кацярына Сныціна
Кацярына Сныціна

Капітан зборнай Беларусі ў баскетболе, прызэрка чэмпіянату Эўропы 2007 году Кацярына Сныціна заявіла пра завяршэньне кар’еры ў нацыянальнай камандзе.

«Я прыняла рашэньне больш не выступаць за нацыянальную зборную. Гэта абдуманае і адназначнае рашэньне. Не хачу прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне ў той час, як мой народ пакутуе, зазнае катаваньні і рэпрэсіі, калі людзей беспакарана забіваюць, калечаць і трымаюць у турмах. Колькі б чыноўнікі не сьцвярджалі, што спорт па-за палітыкай, менавіта ў нашай краіне спорт — гэта прапаганда рэжыму. І я ня маю намеру быць яе часткай», — напісала баскетбалістка на сваёй старонцы ў Facebook.

У сваю чаргу баскетбалістка заявіла, што прынясе нашмат больш карысьці сваімі асабістымі праектамі і падтрымкай ініцыятывы «Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў».

«Жыве Беларусь!» —так скончыла свой допіс адна з 2000 падпісантаў ліста прадстаўнікоў спартовай галіны супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту.

Кантракт Кацярыны Сныцінай з РЦАП у гульнявых відах спорту заканчваецца 31 сакавіка. Там прапанавалі падпісаць новую дамову, аднак яе не задаволіў пункт дадатковага пагадненьня, які тычыцца абмежаваньня кантактаў з прадстаўнікамі СМІ.

Калі наймальнік за парушэньне прыгразіў «дысцыплінарнай адказнасьцю», спартоўка ад супрацы адмовілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG