Гэтую інфармацыю ён здолеў перадаць празь некалькіх зняволеных, даўшы згоду на яе распаўсюд, паведамляе БАЖ.
Тым часам пра лісты зь СІЗА журналіста, актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута «Народнай волі» расказала ягоная жонка Аксана.
«Анджэй мне піша практычна кожны дзень, хаця лісты прыходзяць нерэгулярна. Напрыклад, дзесяць дзён можа ня быць карэспандэнцыі, а потым прыходзяць адразу некалькі лістоў», — расказвае Аксана Пачобут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы лічыць немэтазгоднай сустрэчу палітвязьня Пачобута зь сям’ёй. Ці прасіў за яго Назарбаеў?Паводле яе, цэнзура таксама вяртае Анджэю некаторыя ягоныя допісы на волю.
«Напрыклад, калі пісаў пра ўмовы знаходжаньня ў СІЗА на Валадарскага, гэты ліст цэнзары завярнулі. Але па вялікім рахунку трэба адзначыць, што лісты, хаця і са спазьненьнем, але практычна ўсе даходзяць».
Жанчына таксама сказала, што Анджэй просіць яе перадаць прывітаньні ўсім знаёмым:
«Піша, што адчувае сябе нармальна, да ўсяго прызвычайваецца, але ў той жа час адвакат мне кажа, што Анджэй хварэе. І гэта цягнецца, відаць, ужо каля двух месяцаў, адна хвароба пераходзіць у другую, — кажа Аксана. — У камэры, дзе сядзіць муж, вельмі душна, іх там, здаецца, трынаццаць чалавек».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць». Як беларускую польку выгналі з краіны бяз пашпартаПа словах Аксаны Пачобут, каля двух тыдняў таму родныя перадалі Анджэю лекі, але праз тыдзень ён паведаміў, што да яго нічога ня трапіла.
«Зрабілі паўторную перадачу, і як быццам гэтым разам усё нармальна. Я ня ведаю, што там здарылася, але добра, што ўсё добра скончылася», — кажа Аксана.
Жанчына таксама паведаміла, што ў ізалятары Жодзіна Анджэя паставілі на ўлік як экстрэміста, «схільнага да дэструктыўных дзеяньняў».
«І нэгатыўных наступстваў ад гэтага даволі шмат. Кожныя дзьве гадзіны сярод „экстрэмістаў“ пераклічка, часьцей праходзяць ператрусы ў камэры...»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенага журналіста Пачобута, які праходзіць у «польскай справе», паставілі на ўлік за «экстрэмізм»Аксана лічыць, што такое стаўленьне да яе мужа зьвязана з палітычным артыкулам, паводле якога ён абвінавачваецца.
«Я ўвогуле зьдзівілася, што туды залічылі і мужа, бо думала, што такі статус даюць вязьням, якія ўжо асуджаны і накіроўваюцца ў калёнію, — кажа Аксана, — Але тым ня менш Анджэя паставілі на ўлік, і, мяркую, Анжэліка Борыс таксама трапіла ў гэты сьпіс, хаця пра гэта дакладна не вядома».
Жонка Анджэя Пачобута сказала, што муж не скардзіцца на ўмовы ў камэры, а толькі іх апісвае:
«Наколькі я зразумела, на прагулкі не ходзіць, а вось перадачы атрымлівае. Хаця ў пляне ежы муж вельмі непераборлівы. У звычайным жыцьці ў яго таксама сьціплыя, абмежаваныя патрэбы, таму нават баіцца нас турбаваць, просіць, каб ня езьдзілі да яго ў Жодзіна з гэтымі перадачамі, бо, маўляў, гэта далёка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з вывезенымі зь Беларусі актывісткамі Саюзу палякаўПа словах Аксаны, новых дэталяў у справе мужа на гэты момант няшмат:
«Складана нешта даведацца пра тое, як рухаецца справа, бо адвакаты далі падпіску аб невыдаваньні, — кажа яна. — Думаю, сьледчыя робяць спробы дапытаць Андрэя, але, ведаючы яго, ня думаю, што дыялёг у іх атрымліваецца».
На пытаньне, ці праўда, што Андрэю прапаноўвалі вызваленьне і пераезд у Польшчу, але ён адмовіўся, Аксана адказала:
«Стопрацэнтнага пацьверджаньня гэтаму ў мяне няма, але ў ранейшых лістах Андрэй заяўляў адназначна: нікуды зьяжджаць ён не зьбіраецца. Безумоўна, не выключаю, што яму таксама прапаноўвалі вызваленьне, але факт застаецца фактам: муж па-ранейшаму ў ізалятары».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволенаму Анджэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрцаЖурналіста і сябра Рады Саюзу палякаў Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка, ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Таксама ў сакавіку затрымалі яшчэ трох актывістак польскай дыяспары і старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. Ім закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму».
Пазьней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызваленьня ў абмен на згоду пакінуць радзіму. У той жа час іншыя актывісткі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасьцю скарысталіся, іх без дакумэнтаў вывезьлі ў Польшчу.
Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Лукашэнкі, расказала, што з просьбай аб вызваленьні палякаў да яго зьвяртаўся былы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў.