Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенага журналіста Пачобута, які праходзіць у «польскай справе», паставілі на ўлік за «экстрэмізм»


Плякат у Варшаве. Илюстрацыйнае фота.
Плякат у Варшаве. Илюстрацыйнае фота.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Аксана Пачобут.

«Іх пабольшала. Анджэя Пачобута ставяць на ўлік як экстрэміста, схільнага да дэструктыўных дзеяньняў», — напісала яна.

Анджэй Пачобут, архіўнае фота.
Анджэй Пачобут, архіўнае фота.

Некалькі дзён таму стала вядома, што Пачобуту прапаноўвалі вызваленьне зь СІЗА наўзамен на выезд у Польшчу бяз права вярнуцца ў Беларусь. Ён адмовіўся. Гэтаксама зрабіла і старшыня незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.

Трох жанчын зь неафіцыйнага СПБ, якія праходзілі па так званай «польскай справе» Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезьлі зь СІЗА ў Польшчу.

Пасьля гэтага жонка Анджэя Пачобута паведаміла, што мужу не перадалі лекі для сэрца, якія прынялі ад блізкіх у Жодзінскім СІЗА. У Анджэя праблемы з сэрцам, яму неабходны рэгулярны прыём лекаў.

Напярэдадні журналіст Ігар Ільяш напісаў у фэйсбуку, што ў ягонай жонкі журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая адбывае пакараньне ў гомельскай калёніі, зьявілася жоўтая нашыўка на адзеньні зь імем і прозьвішчам.

«Не, гэта не спэцыяльная адзнака менавіта для „палітычных“. Але гэта сапраўды форма сэгрэгацыі зьняволеных, то бок, ня ўсе вязьні ходзяць з жоўтымі біркамі, а толькі спэцкантынгент, які стаіць на прафіляктычным уліку за схільнасьць да „экстрэмізму“», — напісаў Ільяш.

Ён дадаў, што практыка жоўтых нашывак зьявілася не цяпер, а прынамсі некалькі гадоў таму, у 2019 годзе.

Палітвязень зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак, які напісаў сяброўцы ў лісьце пра жоўтыя нашыўкі са шклоўскай калёніі, нечакана памёр пры нявысьветленых абставінах празь некалькі дзён пасьля таго, як гэтую інфармацыю апублікавалі мэдыя.

Хто такі Анджэй Пачобут

  • Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка. Ён у менскім СІЗА-1 на «Валадарцы». Праходзіць у «польскай справе» аб «апраўданьні і рэабілітацыі нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня. У гэтай справе затрымалі яшчэ 4 сяброў незарэгістраванага Саюзу палякаў на Беларусі, у тым ліку старшыню Анжаліку Борыс.
  • Анджэю Пачобуту 48 гадоў. Жыве ў Горадні. Родам зь Вялікай Бераставіцы. Вызнае сябе палякам, які жыве ў Беларусі. Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей. Супрацоўнічае з буйнымі польскімі выданьнямі як журналіст.
  • У 2011–2012 годзе Пачобута двойчы судзілі за нібыта абразу Лукашэнкі і паклёп. Тады некалькі месяцаў ён правёў пад вартай, галадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG