Фэльчара асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу
У судзе Лідзкага раёну 9 чэрвеня абвясьцілі прысуд былому фэльчару хуткай дапамогі Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў «актыўных дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «наўмысным прывядзеньні ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў злучэньня» (ч. 1 арт. 309 КК).
Судзьдзя Максім Філатаў палічыў віну мужчыны даказанай і па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу пазбавіў яго волі на 3 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэльчар зь Ліды, які сядзіць у «рэйкавай справе»: «Мы самі мусім быць пераменамі ў грамадзтве!»У межах крымінальнай справы Краўцова затрымалі ў лістападзе за тое, што ён нібыта абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблякаваць рух цягнікоў. Да гэтага яго затрымлівалі 8 траўня 2020 году ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва мэдыкі былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім.
Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фэльчараў зь Ліды 20 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 5 гадоў калёніі. У Берасьці асудзілі 10 абвінавачаных у разьвешваньні пудзілаў і замыканьні рэек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лідзкім будтрэсьце патлумачылі відэа, на якім раздавалі грошы 9 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 8 чэрвеня: 5 гадоў турмы ютуб-блогеру, апошняе слова Паліны Шарэнды-Панасюк і Дзьмітрыя Канапелькі