«Мне наўпрост сказалі міліцыянты, што пашпарт забіраюць, каб я „нікуды ня дзелася“. Яны пыталіся, куды я езьдзіла напярэдадні, якія ў мяне пляны», — патлумачыла Сьвятлана.
Яна абурылася, што пашпарт забралі без падстаў. «Тады мне міліцыянты сказалі: „Ці з пашпартам — на ІЧУ, ці бяз пашпарта — дома, выбірай“. І пагражалі, што могуць зьмяніць статус сьведкі на статус падазраванай», — кажа жыхарка Гомля.
Вобшук праходзіў у межах крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да аднаго з жыхароў Гомля. Сьвятлане міліцыя патлумачыла, што вобшук праводзіцца, бо яна сьведка па той справе. Апроч тэхнікі і тэлефонаў, міліцыя знайшла і забрала ў яе адзеньне, сонечныя акуляры і фітнэс-бранзалет.
Потым яе выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт. «Сьледчы патлумачыў, што пашпарт патрэбны для сьледчых дзеяньняў. Я сказала, што буду скардзіцца, а ён: «Гэта ваша права», — дадала жыхарка Гомля.
«Мне цяпер бяз пашпарта нікуды — ні на пошту, ні ў банк, ні атрымаць мэдычныя паслугі. Трымаюць на кручку», — кажа Сьвятлана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 8 чэрвеня: 5 гадоў турмы ютуб-блогеру, апошняе слова Паліны Шарэнды-Панасюк і Дзьмітрыя Канапелькі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і штрафы 8 чэрвеня: арганізатара канцэрту асудзілі за воклічы гледачоў «Жыве Беларусь!», 6 дзён арышту за стужкі на дрэвах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У траўні затрымалі больш як 300 пратэстоўцаў