Апублікаваны 8 чэрвеня ўказ называецца «Аб зьмене кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці». Коратка пералічваем прадугледжаныя ім новаўвядзеньні.
Абраза прадстаўніка ўлады
Было: штраф, грамадзкія альбо папраўчыя работы, альбо арышт, ці абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў. Абраза мусіць быць публічнай і зьвязанай з выкананьнем службовай асобай сваіх абавязкаў.
Стане: да публічных прыраўняюць выказваньні, пакінутыя ў інтэрнэце. Пакараньне застаецца такім жа — да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Супраціўленьне супрацоўніку праваахоўных органаў (альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак)
Было: да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Стане: да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Забойства супрацоўніка міліцыі
Было: мінімальнае пакараньне — 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Стала: 12 гадоў пазбаўленьня волі мінімум; акрамя гэтага, да супрацоўнікаў міліцыі прыраўнялі вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікам і прапагандыстам у выпадку небясьпекі могуць памяняць зьнешнасьцьДыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь
Было: да 2 гадоў пазбаўленьня волі.
Стане: да 4 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам. Дыскрэдытацыя ў дакумэнце тлумачыцца, як «пашырэньне заведама лжывых зьвестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, дзейнасьці дзяржаўных органаў».
Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў
Было: да 1 году пазбаўленьня волі
Стане: да 3 гадоў пазбаўленьня волі
Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў
Было: да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Стане: да 5 гадоў пазбаўленьня волі, а само «злачынства» атрымае новую фармулёўку — «Публічныя заклікі да арганізацыі або правядзеньня незаконных сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый альбо пікетаваньняў, альбо ўцягваньне асобаў ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўлады не адчуваюць перамогіРаспальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці
Было: пазбаўленьне волі да 5 гадоў (да 12 у выпадку сьмерці пацярпелага), фармулёўка «іншай сацыяльнай варожасьці» ніяк не ўдакладнялася.
Стане: тэрмін пакараньня застаецца тым самым, аднак дадаецца азначэньне сацыяльнай варожасьці. Да яе залічаць «прыналежнасьць асобы да пэўнай сацыяльнай групы па прыкмеце полу, узросту, прафэсіі, роду заняткаў, месца жыхарства і іншай сацыяльна-групавой ідэнтыфікацыі».
Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня
Было: да 7 гадоў пазбаўленьня волі (да 10 пры паўторным злачынстве), пакараньне прадугледжвалася толькі за заснаваньне такой адзінкі.
Стане: разам з заснавальнікамі экстрэмісцкіх арганізацый пачнуць караць і іх удзельнікаў, да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Фінансаваньне экстрэмісцкай арганізацыі
Было: да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Стане: дадаецца пакараньне за паўторнае зьдзяйсьненьне такога злачынства — да 8 гадоў пазбаўленьня волі і штраф. Пры гэтым прадугледжана магчымасьць вызваленьня ад пакараньня ў выпадку добраахвотнага супрацоўніцтва са сьледзтвам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выжываць пад ціскам і не нарабіць сабе бяды? Парады псыхоляга-суіцыдолягаШто ва ўказе Лукашэнкі зусім новага?
У Крымінальны кодэкс уводзіцца шэраг артыкулаў, якіх там раней не было зусім. Тры зь іх датычацца экстрэмісцкай дзейнасьці. Гэта
- «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»,
- «Праходжаньне навучаньня альбо іншай падрыхтоўкі да ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасьці» і
- «Невыкананьне рашэньня аб прызнаньні арганізацыі экстрэмісцкай і (альбо) прыпыненьні яе дзейнасьці».
Тэрміны пакараньняў паводле іх — ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Дадаецца таксама пакараньне за публічныя заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь. За гэта з 8 верасьня 2021 году змогуць пакараць нават 5 гадамі пазбаўленьня волі. Калі заклікі разьмешчаныя ў СМІ альбо інтэрнэце, то максымальны тэрмін пакараньня вырастае да 7 гадоў.
За трэці ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» цягам аднаго году — крымінальны артыкул і пакараньне да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Новы артыкул КК будзе называцца «Неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэйгерман: «Мы даказваем, што не падрыхтаваныя, каб быць паўнавартаснай незалежнай дзяржавай»Больш жорсткае пакараньне за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Зьяўляецца артыкул 198-1, ён прадугледжвае да 2 гадоў пазбаўленьня волі для ўласьніка інтэрнэт-рэсурсу, на якім разьмясьцілі «інфармацыю, распаўсюджваньне якой забаронена на інтэрнэт-рэсурсах у адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі». Крымінальная адказнасьць будзе наступаць у тым выпадку, калі на выданьне ўжо накладаліся двойчы цягам году адміністрацыйныя спагнаньні.
Зьяўляюцца таксама новыя артыкулы КК з пакараньнямі за рэабілітацыю нацызму. Гэта ўласна «Рэабілітацыя нацызму» (да 12 гадоў пазбаўленьня волі) і «Прапаганда альбо публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі альбо атрыбутыкі» (да 4 гадоў пазбаўленьня волі ў выпадку паўторнага цягам году правапарушэньня).
Акрамя гэтага, абноўлены Крымінальны кодэкс прадугледжвае крыміналізацыю шэрагу іншых правапарушэньняў. Напрыклад, з 8 верасьня ў калёнію змогуць адпраўляць кіроўцаў, якія паўторна папаліся за кіраваньнем аўтамабіля без правоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым і другім чытаньні. Палата прадстаўнікоў прыняла «рэпрэсіўныя законапраекты» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін з задавальненьнем назірае, як Лукашэнка валтузіцца». Дыскусія аналітыкаў