Такую магчымасьць прадугледжвае рэдакцыя зьменаў у закон «Аб дзяржаўнай абароне судзьдзяў, службовых асобаў праваахоўных і наглядных органаў».
Як расказаў тэлеканалу «Беларусь 1» намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандар Рахманаў, у прапанаванай рэдакцыі на пэўны пералік людзей (згодна рашэньню міністра ўнутраных спраў) будуць распаўсюджвацца дадатковыя меры абароны, якія дазволяць зьберагчы іх здароўе, жыцьцё і маёмасьць ад злачынных замахаў.
Па яго словах, закон аб дзяржабароне прадугледжвае «шырокі спэктар мерапрыемстваў».
«Гаворка пра тое, што ў журналістаў, супрацоўнікаў сілавога блёку і ўсіх тых, хто прадстаўляе інтарэсы краіны, могуць зьявіцца целаахоўнікі», — адзначыў чыноўнік.
Акрамя таго, як удакладніў Аляксандар Рахманаў, калі таго запатрабуюць абставіны, улады могуць пайсьці аж на тое, каб зьмяніць зьнешнасьць тым, каму пагражае асаблівая небясьпека.