За абразу Лукашэнкі менскі суд пакараў прымусовым лячэньнем у псыхіятрычным шпіталі

Такі від пакараньня актыўна прымянялі ў часы СССР.

Менчука судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • публічны паклёп на прэзыдэнта, учынены паўторна (ч. 2 арт. 367),
  • публічную абразу празыдэнта, учыненую паўторна (ч. 2 арт. 368),
  • абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абразу судзьдзі (арт. 391).

Яму пагражала да 5 гадоў турмы. Але адмысловая камісія пастанавІла, што падсудны мае псыхічны разлад і не ўсьведамляў «фактычнага характару і грамадзкай небясьпекі сваіх дзеяньняў».

У выніку Кастрычніцкі раённы суд адправіў менчука на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь, паведаміла пракуратура Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без нагі, хворы на рак, з розумам дзіцяці. Хто сядзіць «за палітыку» з сур’ёзнымі хваробамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Псыхічнае здароўе беларускай нацыі пад пагрозай». Спэцыялісты запісалі відэазварот
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турма, мужчына і жанчына. Зона хвароб. Турэмная псыхіятрыя