Замест 2,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову («хімія») яму прызначылі такі ж тэрмін у калёніі агульнага рэжыму.
Палітычная справа Аляксандра Патаповіча стала адной зь першых пасьля леташніх пратэстаў, якую пачалі разглядаць у судзе, піша «Вясна». Працэс расьцягнуўся ад лістапада мінулага году да канца сёлетняга сакавіка. Тады суд Ваўкавыскага раёну пакараў мужчыну 2 гадамі і 6 месяцамі «хіміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ваўкавыску пачалі судзіць за хабар дырэктара заводу, які адмовіўся зьбіраць подпісы за ЛукашэнкуЗгодна з абвінавачваньнем, 9 жніўня ён паспрабаваў наехаць на двух супрацоўнікаў міліцыі, каб «адпомсьціць». Абвінавачаны сваёй віны не прызнаў, бо ніякіх прычын для помсты ня меў, а ад палітыкі ўвогуле далёкі. Прысуд вынесьлі пасьля доўгага перапынку для правядзеньня сьледчага экспэрымэнту.
Аднак дзяржабвінаваўца аспрэчыў «занадта мяккі» прысуд, і 1 чэрвеня Горадзенскі абласны суд прыняў новае рашэньне — аб замене пакараньня на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 13 траўня: Пэнсіянэра, які абараніў жанчыну, замест «хатняй хіміі» адправяць у калёніюГэта ня першы выпадак, калі абласны суд замяняе пакараньне на больш суровае ў палітычных справах.
Пры канцы сакавіка Мікіту Самарыну, асуджанаму на 4 гады «хіміі» за распыленьне газу ў твар амапаўца, замянілі пакараньне на 2,5 года пазбаўленьня волі. А пэнсіянэра Юзэфа Нямеру, які абараняў жанчыну на акцыі і атрымаў за гэта 2,5 года «хатняй хіміі», суд адправіў у калёнію на 1 год і 6 месяцаў.