Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 13 траўня: Пэнсіянэра, які абараніў жанчыну, замест «хатняй хіміі» адправяць у калёнію


Юзаф Нямера
Юзаф Нямера

13 траўня ў Горадзенскім абласным судзе адбыўся перагляд крымінальнай справы 63-гадовага Юзэфа Нямеры.

Мужчыну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», вынесенае паўгода таму пакараньне — 2,5 гады «хатняй хіміі» — замянілі на 1,5 года пазбаўленьня волі.

У студзені Горадзенскі абласны суд ужо пераглядаў справу, бо пракурор падаў апэляцыйны пратэст, але тады рашэньне было пакінутае ў сіле.

У сакавіку абласная пракуратура накіравала апэляцыйны пратэст і на гэтае рашэньне, і тады яно было адмененае, а справа накіравана на новы разгляд.
Судовая калегія ў складзе судзьдзяў Кулеша, Бубенчыка і Рачынскага прызначыла Юзэфу Нямеру пакараньне ў выглядзе 1,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўца Антон Шалковіч запытваў у суду пакараньне ў 2 гады калёніі.

Юзэф Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў Гародні 6 верасьня і абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеяньняў АМАПу. Пры тым ён штурхнуў аднаго з міліцыянтаў. Да першага суду, які адбыўся ў лістападзе мінулага года, ён знаходзіўся ў СІЗА.

Калегія абласнога суду не прыняла пад увагу ніякія аргумэнты асуджанага і яго адваката. Ні тое, што на ўтрыманьні Нямеры знаходзіцца 91-гадовая маці, ні тое, што сам ён падчас адбыцьця «хатняй хіміі» ня зьдзейсьніў ніякіх парушэньняў. Пры тым дома яго правяралі за гэты час ажно 57 разоў.

Пад варту Нямеру пакуль не ўзялі, праз некалькі дзён з ім зьвяжацца дзяржаўная ўстанова выкананьня пакараньняў, і пэнсіянэра этапуюць да месца зьняволеньня.

«Хатняй хімія» за тое, што схапіўся за дубінку

У Менску мужчыну асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за тое, што на акцыі пратэсту схапіўся за дубінку амапаўца.

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», паводле абвінавачваньня, 55-гадовы Анатоль Пятроўскі падчас акцыі пратэсту «зьдзейсьніў гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўніка АМАПа Зюкіна: схапіў яго гумовую дубінку і зрабіў рывок, тым самым прычыніўшы яму фізычны боль».

Паводле Пятроўскага, ён паддаўся імгненнаму пачуцьцю, абараняючы дзяўчыну. Пацярпелы амапавец Зюкін адмаўляў той факт, што ён замахнуўся на дзяўчыну. Ён распавёў, што ў той дзень супрацоўнікі АМАПу затрымлівалі пратэстоўцаў, бо тыя, па ягоных словах, кідалі ў іх бутэлькі і распылілі ў бок супрацоўнікаў газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG