Апазыцыйная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Літве, пракамэнтавала спробу самагубства, учыненую палітычным зьняволеным Сьцяпанам Латыпавым наўпрост у залі суду 1 чэрвеня.
«Ужо цэлы год у Беларусі не было ніводнага дня, за які рэжым не зламаў лёс нявіннага чалавека. Увесь мінулы тыдзень сьвет скалынала навіна аб захопе Рамана Пратасевіча, але ў гэты ж час у турмах Беларусі катавалі і працягваюць катаваць сотні, тысячы людзей. Два тыдні таму мы ўсёй краінай перажылі гібель палітвязьня Вітольда Ашурка. Тыдзень таму даведаліся пра самагубства 17-гадовага Дзьмітрыя Стахоўскага, які ня вытрымаў ціску на допытах».
Сьцяпан Латыпаў, затрыманы на «плошчы Пераменаў» у Менску, апошні 51 дзень да сёньняшняга пасяджэньня правёў у невыносных умовах разам са зьняволенымі, якія маюць псыхічны разлад. У судзе 1 чэрвеня ён паспрабаваў перарэзаць сабе горла, а затым і вены на руках. Яго вынесьлі з суду беспрытомнага, Латыпава ўвядуць у штучную кому.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены Латыпаў спрабаваў парэзаць горла ў залі суду. Яго праапэравалі ў шпіталі. Кажуць, што пагрозы жыцьцю ўжо няма«Мы ня ведаем, ці выжыве Сьцяпан, ці выжывуць астатнія зьняволеныя і закладнікі. Але мы ведаем, што гэта трэба спыніць неадкладна. Хопіць забіваць нашых дзяцей. Хопіць забіваць нашых родных. Хопіць забіваць уласны народ. Спыніце рабіць тое, што адбірае ў вас права звацца людзьмі», — сказала Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі Латыпаў. Хто яшчэ спрабаваў забіць сябе ў судах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Занадта шмат бед абрынулася на яго». Што кажуць сябры пра загінулага 18-гадовага Дзьмітрыя Стахоўскага? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты праз краты ад Вітольда Ашурка. «Сёньня час быць героямі прыйшоў для вас!»