Лукашэнка заклікаў кіраўніка ўраду ня верыць шматлікім прагнозам звонку, а «ўпрагацца і працаваць».
«Я чытаю ў СМІ розныя прагнозы: МВФ, Сусьветны банк, многія нашыя дамарослыя аналітыкі. І ня першы год бачу: яны ніводнага разу не былі аб’ектыўнымі, і мы ніводнага разу не працавалі так, як яны прагназуюць. Таму самы дакладны прагноз павінен быць ва ўраду: што будзем мець з улікам існуючых праблемаў»,— цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць уладаў Беларусі разгледзяць у чэрвеніПаводле Лукашэнкі, адна з такіх праблемаў — спроба «запалохаць Беларусь санкцыямі».
«Нельга пакідаць гэта без адказу. Трэба паказваць, што мы нацыя і ў нас ёсьць свая зямля, свая краіна», — заявіў ён, загадаўшы актывізаваць высілкі ў расейскім кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У траўні пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь зьнізяцца больш чым удвая. «Белнафтахім»: працуем у штатным рэжыме«Мы з прэзыдэнтам Расеі дамовіліся, што вы з калегам Міхаілам Мішусьціным паспрабуеце выкрышталізаваць хоць бы тыя пытаньні, якія прыйдзецца канчаткова ўрэгуляваць на ўзроўні прэзыдэнтаў. Я прапанаваў гэта зрабіць на вышэйшым дзяржсавеце, дзе будуць прысутнічаць і прэм’еры, і кіраўнікі нашых парлямэнтаў», — дадаў Лукашэнка.
У сваю чаргу, Раман Галоўчанка станоўча ацаніў вынікі працы ў першым квартале. Па яго словах, эканоміка выйшла на траекторыю росту, валавы ўнутраны прадукт склаў амаль 101%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка плянуе перадаць уладу Радзе бясьпекі, «калі раптам»Таксама ён пракамэнтаваў магчымасьць перадачы прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Савету бясьпекі, што плянуецца замацаваць асобным дэкрэтам Лукашэнкі.
«Якая будзе канчатковая вэрсія рэдакцыі дэкрэту, пакуль ня ведаю. Якое прэзыдэнт прыме рашэньне, так і будзе. А рашэньне трэба прымаць, бо дэкрэт нараджаецца не на пустым месцы. Мы ўсе ведаем, што адбываецца вакол, якія мэты ставяць ворагі нашай дзяржавы — яны выходзяць за рамкі разуменьня маральных каштоўнасьцяў. Таму краіна павінна быць гатовая да ўсяго, да любога разьвіцьця сытуацыі. І прэзыдэнт як кіраўнік дзяржавы, галоўнакамандуючы, выдатна гэта разумее», — сказаў Раман Галоўчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра дзяржаўны пераварот і дзяцей у склепе. Нестыкоўкі ў афіцыйных вэрсіях«Мы павінны быць гатовыя да любога разьвіцьця падзеяў, у тым ліку і на тых падставах, якія не закладзеныя ў дзейнай рэдакцыі Канстытуцыі: гэта магчымасьць фізычнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны», — сказаў кіраўнік ураду.
Па словах Рамана Галоўчанкі, у праекце дэкрэту вызначана, як будзе функцыянаваць дзяржава ў выпадку пазаштатнай сытуацыі, каб не дапусьціць страты кіравальнасьці і мабілізаваць сілы на захаваньне бясьпекі грамадзян.