«Магчыма, да чэрвеньскай сустрэчы, калі Беларусь будзе адным з асноўных пунктаў парадку дня. Дагэтуль незразумела, прапануе пакет група краін ЭЗ, ці Эўрапейская служба зьнешніх сувязяў», — напісаў журналіст у сваім Твітэры.
Пра тое, што Эўразьвяз працуе над падрыхтоўкай чацьвёртага пакету санкцый у дачыненьні да Беларусі, заявіў 20 красавіка прадстаўнік Эўрапейскай службы замежных дзеяньняў Люк Дэйвін.
- Першы пакет санкцый у дачыненьні да Беларусі Эўразьвяз увёў 2 кастрычніка 2020 году.
- Пасьля сьпіс асобаў, якія падпадаюць пад іх дзеяньне, быў пашыраны другім і трэцім пакетамі 6 лістапада і 17 сьнежня адпаведна.
- Адметнасьцю трэцяга пакету стала тое, што, акрамя пэрсаналій, у яго ўключылі арганізацыі.
- Абмежавальныя меры прадугледжваюць забарону на паездкі ў Эўразьвяз і замарозку актываў асоб з санкцыйнага сьпісу, які цяпер налічвае 88 чалавек, уключна з Лукашэнкам, а таксама замарозку актываў сямі арганізацый.
- Акрамя таго, фізычным і юрыдычным асобам — прадстаўнікам ЭЗ — забаронена наўпрост ці ўскосна даваць сродкі асобам з санкцыйнага сьпісу.
- Латвія, Літва і Эстонія 25 сакавіка ўвялі новыя нацыянальныя санкцыі ў дачыненьні да 118 беларускіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і юстыцыі, а таксама мясцовых органаў улады.