17 лютага 2021 году гарадзкія ўлады пазбавілі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» памяшканьня — кароўніка, які прыхаджане выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Цяпер набажэнствы праходзяць на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам.
Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка расказаў пра сваё стаўленьне да падзеяў у краіне і пра тое, як яго выказваньні на палітычную тэму зьвязаныя з рашэньнем уладаў пазбавіць царкву памяшканьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Менска патрабуюць ад пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» 180 тысяч даляраў падатку за забраны імі будынакПерасьлед пратэстанцкай царквы
- Улады патрабуюць ад царквы сплаціць падаткі і назвалі суму — $180 тысяч.
- Ужо амаль два месяцы людзі моляцца на вуліцы, штонядзелю зьбіраюцца на аўтамабільнай стаянцы ля забранага будынку царквы.
- 17 лютага судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні міліцыянтаў падчас малітвы. У царкве на той момант знаходзіліся каля 50 вернікаў. Судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.
- Рэлігійная грамада Царквы хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» ў Менску летась атрымала судовае прадпісаньне вызваліць будынак на вуліцы Кавалёва, 72 да канца году. У адваротным выпадку царкве пагражалі прымусовым высяленьнем. Улады гораду заплянавалі збудаваць тут квартал шчыльнай забудовы.
- Вернікі «Новага жыцьця» пасьля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый.
- Выселіць царкву «Новае жыцьцё» з будынка, у які прыхаджане за свае сродкі перабудавалі выкуплены ў дзяржавы паўразбураны кароўнік, Менгарвыканкам спрабаваў яшчэ 15 гадоў таму. У 2005 годзе гарадзкія ўлады пазбавілі рэлігійную суполку права карыстаньня зямельным участкам, хоць ён быў выдзелены бестэрмінова.
- Каб прыцягнуць увагу грамадзтва, у кастрычніку 2006 году вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Пасьля таго як сытуацыя вакол «Новага жыцьця» атрымала шырокі міжнародны рэзананс, улады адступілі.