Алега Корбана затрымалі 25 кастрычніка, супраць яго завялі крымінальную справу за «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу. Працэс адбываецца ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.
Судзьдзя Вольга Малашэнка пастанавіла, што справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме, паведаміла жонка Алега Корбана Вольга.
Алег Корбан — адзін з актывістаў, якія выступалі супраць рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах. У папярэднія гады яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі за палітычную дзейнасьць, заводзілі крымінальныя і адміністрацыйныя справы. Ён першы ляўрэат памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, які ўручаецца за арганізацыю масавых акцый у Беларусі, што мелі істотны ўплыў на грамадзтва.
3 сьнежня 2020 году Алега Корбана прызналі палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчымы міжнародны трыбунал для рэжыму Лукашэнкі? Адказвае дырэктарка Маскоўскай Хэльсынскай групы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 21 красавіка. 2 гады «хіміі» за камэнтар у «Тэлеграме» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты праз краты. «Мы ўсе зможам свабодна дыхаць»