Вялікая Брытанія ў траўні мае намер накіраваць у Чорнае мора два караблі свайго ваенна-марскога флёту — для дэманстрацыі салідарнасьці з Украінай і саюзьнікамі ў НАТО. Пра гэта паведамляе Sunday Times са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы.
Праз пратоку Басфор у Чорнае мора плянуюць адправіць узброены ракетамі эсьмінец тыпу 45 (тып «Дарынг»), а таксама фрэгат тыпу 23 (тып «Дзюк»). Для іх падтрымкі ў Міжземным моры застанецца авіяносец «Квін Элізабэт».
Прадстаўнік Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ня стаў камэнтаваць паведамленьне, адзначыўшы пры гэтым, што Лёндан і яго саюзьнікі безумоўна падтрымліваюць «сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія і Злучаныя Штаты запатрабавалі ад Расеі неадкладна спыніць эскаляцыю ва ЎкраінеРаней у Чорнае мора зьбіраліся два эсьмінцы ВМФ ЗША. Аднак затым ад такіх плянаў адмовіліся. Выданьне мяркуе, што Джо Байдэн не захацеў дадатковай напружанасьці ў адносінах з Уладзімерам Пуціным, у дачыненьні расейскага прэзыдэнта і падначаленых Злучаныя Штаты нядаўна ўвялі санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць РасеіЗрэшты, у Ваенна-марскім флёце краіны афіцыйна не камэнтавалі ні пляны адпраўкі эсьмінцаў, ні іх скасаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматычныя крыніцы: ЗША адмянілі адпраўку вайсковых караблёў у Чорнае мораЦяпер у Чорным моры знаходзіцца буйная групоўка ВМФ Расеі, якая ўключае ў сябе, акрамя караблёў Чарнаморскага флёту, злучэньне караблёў Касьпійскай флятыліі і караблі Паўночнага флёту. Паводле афіцыйнай вэрсіі расейскіх уладаў, яны праводзяць там вучэньні.
На падставе вучэньняў Расея да кастрычніка наклала забарону на праходжаньне праз Керчанскую пратоку замежных ваенных караблёў, уключаючы ўкраінскія. Кіеў лічыць гэтае рашэньне незаконным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія караблі выйшлі ў Чорнае мора, куды накіроўваюцца эсьмінцы ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пачнецца «гарачая» расейска-ўкраінская вайна? Адказы на 6 пытаньняў