Фядута ў СІЗА КДБ, пачалося блякаваньне люстэрак забароненых сайтаў. Найважнейшае за 13 красавіка

Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў, затрыманыя КДБ

Найважнейшае за 13 красавіка.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі «па непасрэдным падазрэньні ва ўчыненьні злачынства» затрымаў Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У КДБ заявілі, што затрымалі палітоляга Фядуту, які зьнік у Маскве. Разам зь лідэрам БНФ Кастусёвым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьне лідэра БНФ Рыгора Кастусёва і ягонага зяця. Што вядома на гэты час

У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 13 красавіка: 5 гадоў «хіміі» за «абразу» міліцыянтаў, працэсы ў Берасьці за пудзілы і блякаваньне рэек

На патрабаваньне Міністэрства інфармацыі ўвечары 12 красавіка правайдэры пачалі блякаваць доступ да сайту Naviny.online — інтэрнэт-газэты агенцтва БелаПАН

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады пачалі блякаваць люстэркі сайтаў. Зьнік доступ да Naviny.online

Міністэрства здароўя забараніла ўвозіць і распаўсюджваць у Беларусі асобныя найменьні парфумэрна-касмэтычнай прадукцыі гандлёвай маркі Nivea

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі забаранілі прадаваць некаторую прадукцыю Nivea. Раней кампанія адмовілася спансаваць чэмпіянат сьвету ў Беларусі

Улады Менску патрабуюць ад пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» 180 тысяч даляраў падатку за забраны імі будынак

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Менска патрабуюць ад пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» 180 тысяч даляраў падатку за забраны імі будынак

Эканамічны суд Менску аштрафаваў «Нашу Ніву» на 300 базавых велічынь (8700 рублёў) фармальна за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашу Ніву» буйна аштрафавалі за друк 20 асобнікаў газэты на прынтэры

Памёр адзін зь лідэраў гурту «Песняры» сьпявак Леанід Барткевіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр адзін зь лідэраў гурту «Песняры» сьпявак Леанід Барткевіч

Беларусь заявіла пра парушэньне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы неўстаноўленым самалётам. Польшча абвяргае

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь заявіла пра парушэньне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы неўстаноўленым самалётам. Польшча абвяргае

Нямецкі дыстрыб’ютар хімічнай прадукцыі Helm AG устрымаецца ад супрацоўніцтва з «Гродна Азот». Пра гэта паведаміў страйкам «Гродна Азоту», які атрымаў ліст ад нямецкай кампаніі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкія партнэры горадзенскага «Азоту» прыпыняюць супрацоўніцтва з заводам