Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія партнэры горадзенскага «Азоту» прыпыняюць супрацоўніцтва з заводам


Нямецкі дыстрыб’ютар хімічнай прадукцыі Helm AG устрымаецца ад супрацоўніцтва з «Гродна Азотам». Пра гэта паведаміў страйкам «Гродна Азоту», які атрымаў ліст ад нямецкай кампаніі.

Надалей Helm будзе ацэньваць магчымасьць супрацоўніцтва з гэтым горадзенскім прадпрыемствам толькі пасьля праверкі ўмоваў аховы працы на «Гродна Азоце», гаворыцца ў лісьце.


Паводле страйкаму, Helm AG купляў 10% гадавога абʼёму прадукцыі «Гродна Азоту».

Напярэдадні каманда Сьвятланы Ціханоўскай сумесна з актывам страйкаму, а таксама беларускімі дыяспарамі накіравала кампаніі Helm AG ліст.

У лісьце падалі канкрэтныя прыклады рэпрэсій на «Гродна Азоце» і назвалі імёны больш як 40 работнікаў, якія былі арыштаваныя ці аштрафаваныя за свой пратэст. Таксама ў лісьце тлумачылася, як кіраўніцтва заводу парушае правы працоўных на страйк, цісьне на супрацоўнікаў і прымушае да працы. Ад каманды Ціханоўскай ліст падпісаў Валеры Кавалеўскі.

Сёлета за далучэньне да страйку з заводу звольнілі як мінімум 30 чалавек.

Сямейная кампанія Helm мае звыш 100 філіялаў і прадстаўніцтваў больш як у 30 краінах сьвету.

Начальнік аддзелу маркетынгу «Гродна Азоту» Тацяна Раманюк у сваю чаргу заявіла, што з кампаніяй Helm AG апошняе супрацоўніцтва было ў лютым 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG