Сьледчыя дзеяньні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу — «Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», піша «Вясна».
5 красавіка ў Бярозе на допыт выклікалі ў якасьці сьведкі праваабаронцу Сержука Русецкага. У Магілёве на допыт выклікаюць таксама сябра «Вясны» Барыса Бухеля. Гэта ўжо трэці выклік праваабаронцы ў якасьці сьведкі.
У сьледчых ізалятарах знаходзіцца некалькі праваабаронцаў і валянтэраў: Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Менск), Леанід Судаленка (Гомель) і Тацяна Ласіца (Рэчыца). Усіх іх прызналі палітвязьнямі.
11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, раней выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад улады выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць перасьлед праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў, вызваліць усіх зьняволеных па палітычных матывах, якіх на дадзены момант у Беларусі 322 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе шукаць шчасьця ў аўтарытарнай дзяржаве? Беларусам раяць дысыдэнткі з краін, дзе дыктатура — у мінулым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў абарону беларускіх праваабаронцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звыш 50 беларускіх і замежных арганізацый выступілі ў падтрымку Праваабарончага цэнтру «Вясна»