Як паведамляецца на сайце прэзыдэнта Украіны, Міністэрства замежных спраў павінна праінфармаваць кампэтэнтныя органы Эўразьвязу, ЗША і іншых дзяржаў аб санкцыях і прасіць іх разгледзець магчымасьць ужыць аналягічныя меры да асобаў і кампаній з санкцыйнага сьпісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы пры ўезьдзе ва Ўкраіну павінны абавязкова пацьвердзіць мэту сваёй паездкі — памежная служба ЎкраіныДзесяць фізычных асоб, названых у санкцыйных сьпісе, гэта, паводле слоў Зяленскага, першая дзясятка ўкраінскіх кантрабандыстаў. Як адзначае «Украінская праўда», сярод іх «кароль кантрабанды» Вадзім Альперын і львоўскі крымінальны аўтарытэт Уладзімір Дыдух. У сувязі з раскрыцьцём сеткі кантрабандыстаў, ад працы вызваленыя больш за сто супрацоўнікаў Дзяржаўнай мытнай службы Украіны, сярод якіх 17 кіраўнікоў мытняў і мытных пастоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі пагражае крымінальнай адказнасьцю за зьнішчэньне актываў прадпрыемства, якое кантраляваў беларускі бізнэсовецРасейскае агенцтва ТАСС ў паведамленьні з Кіева адзначыла, што санкцыі ўведзены ў дачыненьні да «Россотрудничества», кампаніі «Волга-Днепр» і яшчэ 77 прадпрыемстваў. Сярод іх «СНАБКОМ» і «Специальная производстеннов-техническая база Звездочка», завод «Спецагрегат», «Завод Молот-Механика», Севастопальскія прадпрыемствы машынабудаўнічай прамысловасьці «Севмормаш-2М», Цэнтар суднарамонту «Дальзавод» і Севастопальскі агрэгатны завод.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына і Францыя выказаліся пра рост напружанасьці на ДанбасеУ санкцыйны сьпіс таксама ўвайшлі расейскія 322 авіяцыйны рамонтны завод і 514 авіяцыйны рамонтны завод. Разам з расейскімі кампаніямі, пад санкцыі падпалі ўкраінскія і некалькі прадпрыемстваў зь іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен: ЗША занепакоеныя «агрэсіяй» Расеі ў Данбасе і Крыме