«Я ўжо не адзін раз казаў: спакойнага жыцьця ў нас ня будзе. Можа быць спакайнейшая ці вастрэйшая сытуацыя, але абсалютнага спакою ўжо ня будзе. Вельмі хочацца розным сілам, перш за ўсё звонку, абвастрыць становішча. Памяняліся рэжысэры за мяжой. Некаторыя каналы, якія раней вадзілі па Менску пратэстуноў, ад гэтага адмовіліся. Зьявіліся больш радыкальныя, тыпу BYPOL, дзе паўтара-два дзясяткі былых нібыта вайскоўцаў. Бачыце тыя заклікі да радыкалізацыі», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Ён адзначыў працу праваахоўнікаў, якія «не дапусьцілі надзвычайных здарэньняў». Асаблівую падзяку адрасаваў супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL: Мы сарвалі тэракт, у адказ абвінавацілі нас«Хлопцы проста малайцы: раскрылі чарговае злачынства тэрарыстычнай накіраванасьці. Трэба ўсіх, хто ўдзельнічаў у апэрацыі, прадставіць да дзяржаўных узнагародаў. Яны заслужылі, абаранілі велізарную колькасьць людзей, якія маглі пацярпець. Тое, што ў нас ідзе перафарматаваньне дзеяньняў пратэстуноў і зьбеглых, мы гэта бачым. Мушу проста сказаць: мы ніколі не дапусьцім, каб наш народ баяўся выйсьці на вуліцы. І гэта характэрна перш за ўсё для горада-героя Менску», — сказаў Лукашэнка.
У зьвязку з гэтым ён даў даручэньне старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай, якая яшчэ і ўпаўнаважаная прэзыдэнта па Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вораг і здраднік нашай дзяржавы». Карпянкоў адрэагаваў на інтэрвію былога падначаленага Лупаносава«Трэба кожны дзень працаваць, як гэта вы рабілі на працягу зімы. Таму ёсьць і вынік. Людзі ў нас не ідыёты. Яны ж выдатна бачаць, што хтосьці „бабкі косіць за мяжой“. Ясна, хто сядзіць на гэтых патоках. І людзі кажуць: што вы нас на вілы кідаеце, а самі там грошы па кішэнях раскладваеце? Яны адчуваюць, што іх проста падстаўляюць, і мы гэта бачым ўнутры краіны».
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, трэба працаваць жорстка з тымі, хто бярэцца за зброю.
«Хто прывозіць сюды выбухоўку ці рыхтуе і спрабуе ці то ў смецьцевых кантэйнэрах або вогнетушыцелях учыніць гэтыя выбухі. З гэтымі мы размаўляць ня будзем. І лічыць да трох таксама ня будзем. Але асноўная маса людзей — зь імі трэба размаўляць. Зразумеюць яны нас ці не, пачуюць ці не — гэта іх справа. Але зь людзьмі трэба размаўляць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня варта чакаць, што сілавікі «пяройдуць на бок народу» альбо «будуць адстрэльвацца да апошняга патрона», — ПаротнікаўНа мінулым тыдні МУС Беларусі заявіла, што ў Печах пад Барысавам апэратыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёну, які нібыта рыхтаваў два тэрарыстычныя акты — у мясцовай вайсковай частцы і ў Менску. Там дадалі, што «сьляды вядуць у BYPOL», зь якой затрыманы падтрымліваў шчыльную сувязь.
У сваю чаргу ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў назвала заяву МУС «абсурднай», бо яшчэ 24 сакавіка яны атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы ўладамі тэракту, які дазволіць абгрунтаваць увядзеньне надзвычайнага становішча.
«Мы сарвалі пляны ўладаў па ажыцьцяўленьні тэракту. У адказ у яго падрыхтоўцы абвінавацілі нас. Галоўнае, што мы захавалі жыцьці людзей», — пракамэнтавалі Свабодзе ў BYPOL.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першае інтэрвію афіцэра ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю ByPol: «Рух супраціву ў органах ёсьць»Паводле ініцыятывы, 25 сакавіка ў рамках пляну дыскрэдытацыі пратэставага руху Камітэт дзяржбясьпекі рыхтаваў тэракт у адным з будынкаў органаў унутраных спраў. У КДБ пакінулі заяву без камэнтароў.