Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL: Мы сарвалі тэракт, у адказ абвінавацілі нас


Сілавікі ў Менску, 25 сакавіка
Сілавікі ў Менску, 25 сакавіка

Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў пракамэнтавала па просьбе Свабоды заяву МУС, у якой гаворыцца пра прадухіленьне тэрактаў, сьляды якіх нібыта вядуць у BYPOL.

«Сёньня ноччу ў Печах апэратыўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада хуткага рэагаваньня затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёну. Мужчына меў намер учыніць тэрарыстычны акт у мясцовай вайсковай частцы, яшчэ адзін — у Менску. Праваахоўнікам удалося спыніць злачынствы, знайсьці і абясшкодзіць самаробныя выбуховыя прылады», — гаворыцца ў тэлеграм-канале прэс-службы МУС.

У сваім паведамленьні МУС дадае, што затрыманы падтрымліваў сувязь з ініцыятывай BYPOL і ад яе прадстаўніка атрымаў напярэдадні «Дня Волі» ў мэсэнджар указаньне ўчыніць выбух на тэрыторыі органа ўнутраных спраў або вайсковага фармаваньня.

«Мы сарвалі пляны ўладаў па ажыцьцяўленьні тэракту. У адказ у яго падрыхтоўцы абвінавацілі нас. Галоўнае, што мы захавалі жыцьці людзей», — пракамэнтавалі паведамленьне МУС у ініцыятыве BYPOL.

24 сакавіка BYPOL заявіў, што атрымаў інфармацыю аб падрыхтоўцы ўладамі тэракту, які дазволіць абгрунтаваць увядзеньне надзвычайнага становішча. Па інфармацыі крыніц BYPOL, 25 сакавіка ў рамках пляну па дыскрэдытацыі пратэставага руху і яго поўнай ліквідацыі сілы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі рыхтавалі тэрарыстычны акт у адным з будынкаў органаў унутраных спраў. У КДБ ня сталі камэнтаваць гэтую заяву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG