Былы бамбардзір зборнай Францыі па футболе Т'еры Анры абвясьціў аб рашэньні часова выйсьці з усіх сацыяльных сетак — да таго часу, пакуль мэнэджмэнт гэтых сетак не абвесьціць рашучую барацьбу супраць расізму і цкаваньня.
Як паведамляе францускае агенцтва AFP, Анры стаў першым з сусьветных знакамітасьцяў, які абвясьціў пра такую акцыю пратэсту.
Амэрыканскі тэлеканал CNN, камэнтуючы гэтую навіну, выказаў здагадку, што сьледам за Анры гэта могуць зрабіць і іншыя футбалісты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыштыяну Раналду першым у сьвеце набраў 500 мільёнаў падпісчыкаў у сацсеткахТ'еры Анры зьвярнуўся да сваіх фаловераў у Твітэры, Фэйсбуку і Інстаграме — гэта каля 15 мільёнаў карыстальнікаў — з аб’явай, што з раніцы суботы, 27 сакавіка, спыняе актыўнасьць у сацсетках.
Анры — чэмпіён сьвету і Эўропы, пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА і чэмпіянатаў Францыі, Англіі і Гішпаніі. Ён выступаў на пазыцыях нападніка і крайняга паўабаронцы ў клюбах «Манака», «Ювэнтус», лёнданскім «Арсэнале», у «Барсэлёне» і ў «Нью-Ёрк Рэд Булз».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трыбуна»: ФІФА адхіліла прэтэнзіі беларускай фэдэрацыі да футбаліста, які пратэставаў супраць гвалту