У Мазыры на Гомельшчыне ператрусы ідуць адразу ў некалькіх чалавек. Праваабаронцам «Вясны» вядома, што сілавікі прыйшлі да Валянціны Кулыбы і Мікалая Карасёва. У іх канфіскавалі электронныя прылады.
Таксама ператрус адбываецца ў супрацоўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Ігара Шуканава.
У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Кірыла Байрашэўскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, увагу праваахоўнікаў прыцягнуў бел-чырвона-белы флюгер на ягоным доме. Праваабаронцы мяркуюць, што могуць скласьці пратакол за «несанкцыянаванае пікетаваньне», як за Пагоню на шыбах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматдзетную маці аштрафавалі на 2900 рублёў за Пагоню на акнеНапярэдадні карэспандэнт «Газеты Слонімскай» у Мастах на Горадзеншчыне Язэп Палубятка пайшоў па позьве на допыт у міліцыю і дадому адтуль не вярнуўся. Затое сьледам прыехалі зь ператрусам. Сілавікі забралі сыстэмны блёк кампутара, мабільны тэлефон, сканэр, фатаапарат.
У Менску затрымалі лідэраў БСДП і АГП Ігара Барысава і Мікалая Казлова. Барысава ўжо асудзілі на 15 сутак нібыта за непадпарадкаваньне.
15 сутак і звальненьне за чырвоную паласу на гаражы
У Валожыне мужчыну арыштавалі на 15 сутак за чырвоную палоску на гаражы. Камунальнікі пасьля суду перафарбавалі яе ў шэры колер, піша тэлеграм-канал «„Вясна“ назірае».
Сяргея Тура затрымалі ў паліклініцы, а раней абвінавацілі ў пікеце «ў выглядзе пафарбаванага ў бел-чырвона-белыя колеры гаража». Судзілі мужчыну ў закрытым рэжыме і прызначылі 15 содняў арышту.
Камунальнікі, якія зафарбавалі чырвоную паласу на гаражы паведамілі жонцы арыштаванага, што гэта «бясплатна — у якасьці дапамогі шматдзетнай сям’і». У Сяргея трое непаўналетніх дзяцей: 2, 4 і 8 гадоў. Акрамя таго, Сяргея ўжо звольнілі з працы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карэспандэнт «Газеты Слонімскай» Язэп Палубятка не вярнуўся з допыту ў міліцыі. У яго кватэры прайшоў ператрус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра АГП Мікалая Казлова затрымалі. Ён на Акрэсьціна