Як расказаў «Белсату» Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, яе ў жодзінскую турму этапавалі 17 сакавіка. Раней журналіскі там адбылі 2,5 месяца перад судом. Дарога расьцягнулася на ўсю ноч.
Спачатку разам зь іншымі вязьнямі давезлі на аўтазаку да чыгуначнай станцыі, адтуль у «сталыпінскіх» вагонах да Жодзіна, а там зноў аўтазакамі да турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабоду слова — за краты. Экспэрты пра пакараньне Андрэевай і ЧульцовайУ Менску перад этапам і пасьля ў Жодзіне Кацярыну некалькі гадзінаў трымалі ў так званай камэры-адстойніку.
Паводле Ігара, нягледзячы на цяжкія ўмовы пераезду, Каця захоўвае добры эмацыйны стан і ня скардзіцца на здароўе, яна напісала, што самае цяжкае менавіта этапаваньне. Адразу пасьля пераводу ў Жодзіна яе наведаў адвакат Сяргей Зікрацкі. На наступны дзень Ігар Ільяш завёз ёй перадачу.
Раней у СІЗА Жодзіна адправілі таксама Дар’ю Чульцову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа не ў шантажы». Абвінаваўца Аліна Касьянчык адказала аднаклясьнікам на публікацыю «Свабоды»Журналістак «Белсату» затрымалі летась 15 лістапада за стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Ім выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
18 лютага суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў кожную 2 гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адзіны справядлівы прысуд — поўнае апраўданьне». Рэакцыі на вырак журналістцы і мэдыку23 сакавіка стала вядома пра перавод зь менскага СІЗА № 1 у Жодзіна журналісткі парталу Tut.by Кацярыны Барысевіч. Гэта высьветлілася, калі сваякі прыйшлі да ізалятару зь перадачай.
2 сакавіка Кацярыну Барысевіч і лекара сталічнай лякарні хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна прызналі вінаватымі ў разгалошваньні мэдычнай тайны.
Суд прызначыў Барысевіч паўгода пазбаўленьня волі, Сарокіну — два гады з адтэрміноўкай на год. У той дзень ён быў вызвалены з-пад варты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Занадта мяккае рашэньне». Генпракуратура настойвае на пераглядзе прысуду журналістцы Кацярыне БарысевічАднак пракуратура палічыла прысуд журналістцы «занадта мяккім» і накіравала пратэст. У сваю чаргу абарона лічыць, што віна Кацярыны не даказаная і настойвае на поўным яе апраўданьні.
Праваабаронцы прызналі ўсіх зьняволеных журналістак палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты