Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Занадта мяккае рашэньне». Генпракуратура настойвае на пераглядзе прысуду журналістцы Кацярыне Барысевіч

«Занадта мяккае рашэньне». Генпракуратура настойвае на пераглядзе прысуду журналістцы Кацярыне Барысевіч


Кацярына Барысевіч
Кацярына Барысевіч

Генэральная пракуратура падала ў Менскі гарадзкі суд апэляцыйны пратэст у крымінальнай справе журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч і лекара гарадзкой лякарні хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна.

Пра гэта са спасылкай на суд Маскоўскага раёну піша «СБ. Беларусь сегодня».

2 сакавіка абвешчаны прысуд у справе «аб падбухторваньні да разгалошваньня мэдычнай тайны». Абое фігурантаў да суду ўтрымліваліся пад вартай.

Згодна з матэрыяламі сьледзтва, Кацярына Барысевіч «вымусіла мэдыка даць інфармацыю» пра пацыента лякарні Рамана Бандарэнку, які памёр у гэтай установе 12 лістапада 2020 году.

Арцём Сарокін «паддаўся ўгаворам і зрабіў тое, чаго не павінен быў», — расказаў пра стан хворага пры паступленьні. Матэрыял быў апублікаваны на партале 13 лістапада.

У выніку Кацярыне Барысевіч прысудзілі 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу. Арцёма Сарокіна асудзілі на 2 гады з адтэрміноўкай на год і штраф. Мера стрыманьня для яго зьменена на падпіску аб нявыезьдзе.

У Генпракуратуры лічаць, што «проціпастаўленьне інфармацыі афіцыйным камэнтарам дзяржорганаў выклікала грамадзкі рэзананс і стварыла атмасфэру недаверу да кампэтэнтных службаў, нэгатыўна паўплывала на стан правапарадку і пацягнула за сабой цяжкія наступствы».

Таму адной з падставаў пратэсту на судовае рашэньне зьяўляецца «неадпаведнасьць прызначанага Кацярыне Барысевіч пакараньня з прычыны яго мяккасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG