Агульнанацыянальнае галасаваньне, абвешчанае Сьвятланай Ціханоўскай, скончыцца 25 сакавіка.
Апазыцыйная ўдзельніца выбараў прэзыдэнта Беларусі 2020 году Сьвятлана Ціханоўская выступіла з онлайн-зваротам, у якім заклікала да агульнанацыянальнага галасаваньня за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу.
Вялікае галасаваньне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады, ByPol і іншых арганізацый адбываецца на плятформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.
Нягледзячы на спробы ўладаў блякаваць сайт плятформы «Голас» беларусы працягваюць выказвацца па пытаньні перамоў з уладаў. Па стане на 11 гадзін 40 хвілін 23 сакавіка прагаласавала больш за 700 тысяч чалавек. Зь іх толькі крыху больш за 8 тысяч чалавек выступілі супраць перамоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галасаваньне, прапанаванае Ціханоўскай, дасьць дадатковы аргумэнт, што беларусы чакаюць большага ад Захаду, — палітоляг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У галасаваньні, абвешчаным Ціханоўскай, паўдзельнічала больш за 600 тысяч чалавек. Стартаваў відэамарафон у яго падтрымку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Ціханоўскай і Лукашэнка казалі пра выбары. Кожны пра свае? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША: Беларускія ўлады заяўляюць, што пратэстоўцаў — мізэрная меншасьць, але баяцца намаганьняў, якія паказваюць адваротнае