Апазыцыйная ўдзельніца выбараў прэзыдэнта Беларусі 2020 году Сьвятлана Ціханоўская выступіла з онлайн-зваротам, у якім заклікала да агульнанацыянальнага галасаваньня за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу.
Вялікае галасаваньне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады, ByPol і іншых арганізацый адбываецца на плятформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.
У першы ж дзень галасаваньня, 18 сакавіка, улады абмежавалі доступ да сайту «Голасу». Стваральнікі плятформы заявілі пра шэсьць публічных спробаў рэжыму Лукашэнкі зламаць працу сайту ад жніўня 2020 году.
21 сакавіка 21 сакавіка ў 12:00 па менскім часе пачаўся народны YouTube-Марафон у падтрымку галасаваньня з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў яе офісу, прадстаўнікоў плятформы «Голас», палітыкаў, блогераў, журналістаў і актывістаў.