23 сакавіка намесьніца кіраўніка АГП Антаніна Кавалёва паведаміла, што Мікалай Казлоў знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску, перадае БелаПАН.
На пачатку сакавіка ў адносінах да лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра Каардынацыйнай рады, падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова завялі крымінальную справу за «наўмыснае разгалошваньне дадзеных дазнаньня, папярэдняга сьледзтва ці закрытага судовага пасяджэньня». Санкцыя прадугледжвае ад штрафу да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Мікалай Казлоў тады сказаў Свабодзе, што ягоная справа датычыць крымінальнага перасьледу сяброў Каардынацыйнай рады:
«Я ведаю, што наконт гэтага былі матэрыялы праверкі, але я перакананы, што ніякіх сакрэтных зьвестак я не разгалошваў. Апрача таго, што я гаварыў аб тым, што справа Каардынацыйнай рады сфабрыкаваная і людзі нявінна сядзяць.
Напэўна, Сьледчы камітэт мне помсьціць, што я не падпісаў у іх абавязаньне аб невыдаваньні, але гэта маё права на абарону. Галоснасьць — гэта таксама форма абароны. Яны хочуць, каб мы пахаваліся, а яны рабілі свае брудныя рэчы. Прававая сваволя ў Беларусі дасягнула неймаверных маштабаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць лідэра АГП Мікалая Казлова завялі крымінальную справу — за «разгалошваньне зьвестак» пра перасьлед Каардынацыйнай радыМікалай Казлоў пакінуў распараджэньні на выпадак, калі справа скончыцца пазбаўленьнем волі, паведаміла прэсавая служба АГП.
Ёе тройчы адмовіўся даць падпіску аб неразгалошваньні пасьля допытаў у Сьледчым камітэце — 30 сьнежня, 5 і 11 студзеня.
На трэцім допыце на яго склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП. 18 лютага суд Партызанскага раёну Менску пастанавіў арыштаваць лідэра АГП на 15 сутак і адпусьціў яго з залі суду. Абарона падала скаргу на рашэньне, і 2 сакавіка яго адмянілі — справу перадалі для разгляду іншаму судзьдзі.
Другі пратакол суд вярнуў у міліцыю на дапрацоўку, а заплянаваны яшчэ на 26 лютага суд перанесьлі на няпэўны тэрмін.
Па факце трэцяй адмовы ад падпіскі аб неразгалошваньні Мікалай Казлоў мусіў зьявіцца для дачы тлумачэньняў у Партызанскае РУУС Менску 1 сакавіка. Аднак адтуль яго адправілі ў ЦІП на Акрэсьціна. 4 сакавіка яго вызвалілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ЗША — Макею: Неабходна вызваліць усіх палітвязьняў. Макей: Ціск контрапрадуктыўны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ПАРЭ ўхвалілі даклад з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі