Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 22 сакавіка ўхваліў даклад «Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня», перадае БелаПАН.
Камітэт заклікаў беларускія ўлады «вызваліць усіх палітвязьняў, спыніць акты катаваньняў, забясьпечыць справядлівы судовы разбор і свабоду СМІ».
«Усе краіны павінны мабілізавацца для вызваленьня палітычных зьняволеных і супраць адвольных рэпрэсій», — напісала аўтарка дакладу Аляксандра Люі напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
ПАРЭ разгледзіць даклад падчас вясновай сэсіі ў красавіку.
Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы таксама падтрымаў ініцыятыву Эўрапейскага парлямэнту аб стварэньні міжнароднай кансультацыйнай плятформы для збору доказаў сурʼёзных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.