«Як сказаў прэзыдэнт, „Паўночны паток – 2“ — дрэнная зьдзелка для Нямеччыны, для Ўкраіны і для нашых саюзьнікаў і партнэраў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Дзярждэпартамэнт адсочвае намаганьні па завяршэньні будаўніцтва газаправоду „Паўночны паток – 2“ і ацэньвае інфармацыю пра юрыдычных асобаў, якія датычныя да гэтага працэсу», — цытуе Блінкена «Голас Амэрыкі».
«Як ясна далі зразумець некалькі адміністрацыяў ЗША, гэты трубаправод зьяўляецца расейскім геапалітычным праектам, накіраваным на раскол Эўропы і аслабленьне эўрапейскай энэргетычнай бясьпекі, — нагадаў кіраўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства. — Закон аб санкцыях, прыняты Кангрэсам у 2019 годзе і пашыраны ў 2020 годзе, карыстаецца значнай падтрымкай дзьвюхпартыйнай большасьці ў Кангрэсе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнатар ад Тэхасу затрымаў прызначэньне кіраўніка ЦРУ, патрабуючы новых санкцый супраць «Паўночнага патоку»«Адміністрацыя Байдэна прыхільная выкананьню гэтага заканадаўства. Дзярждэпартамэнт зноў папярэджвае, што любыя асобы, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве трубаправоду „Паўночны паток – 2“, рызыкуюць трапіць пад амэрыканскія санкцыі і павінны неадкладна спыніць працы», — падкрэсьліў дзяржсакратар.
Як адзначыў Энтані Блінкен, будаўніцтва «Паўночнага патоку – 2» знаходзіцца на фінальнай стадыі. У розныя пэрыяды ў яго рэалізацыі ўдзельнічалі кампаніі з розных краінаў: зь Нямеччыны («E.ON», «BASF», «Wintershall», «Uniper»), Аўстрыі («OMV»), Францыі («Engie»), Чэхіі (NET4Gas), Фінляндыі (Fortum, Wasco).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: Байдэн лічыць «Паўночны паток – 2» кепскай угодай для Эўропы