Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежная палітыка ЗША: прыярытэт – дыпляматыя


Дзяржсакратар ЗНА Энтані Блінкен
Дзяржсакратар ЗНА Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў перад камітэтам замежных справаў Палаты прадстаўнікоў на тэму «Прыярытэты адміністрацыі Байдэна ў замежнай палітыцы ЗША».

Ён падкрэсьліў важнасьць удзелу і лідэрства ЗША ў міжнародных справах. Паводле дзяржсакратара, прэзыдэнт Джо Байдэн лічыць, што найлепшы шлях для вырашэньня сёньняшніх праблем — дыпляматыя.

  • Дзяржсакратар ЗША заявіў, што лічыць патрэбным уважліва сачыць за дзеяньнямі Расеі на Кубе і ў Вэнэсуэле. «Мы бачым гэта (актыўнасьць Расеі) у Вэнэсуэле. Мы сталі сьведкамі, я думаю, адраджэньня расейскай прысутнасьці і актыўнасьці на Кубе ў апошнія некалькі гадоў. Мы вельмі ўважліва ставімся да гэтага», — сказаў Блінкен.
  • Энтані Блінкен заявіў пра пляны адміністрацыі ЗША правесьці неўзабаве на Алясцы перамовы зь міністрам замежных спраў КНР і кіраўніком канцылярыі Камісіі ЦК КПК у замежных справах. Ён падкрэсьліў, што сустрэча ня будзе ўяўляць сабой стратэгічны дыялёг, але дасьць шанец адкрыта абмеркаваць магчымасьці для супрацоўніцтва Вашынгтону і Пэкіну, а таксама супярэчнасьці паміж дзьвюма краінамі.
  • Сярод іншага, дзяржасакратар заявіў, што ЗША не выключаюць дадатковых санкцыяў супраць удзельнікаў праекту «Паўночны паток – 2», будуць узмацняць дапамогу Ўкраіне, а таксама назваў умовы для зьмякчэньня санкцыяў ЗША супраць Ірану.


У пачатку сакавіка ад імя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна была апублікаваная стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША. Яе асноўныя пункты:

  • Расея ставіць перад сабой мэту пашырыць свой глябальны ўплыў і адыгрывае падрыўную ролю на сусьветнай арэне, спрабуючы дэстабілізаваць існуючыя нормы. Разам з Кітаем, Расея накіравала значныя рэсурсы на спробы аслабіць ЗША і не дазволіць Вашынгтону абараняць свае інтарэсы і саюзьнікаў па ўсім сьвеце.
  • Роля вядучага суперніка ЗША на сусьветнай арэне пры гэтым прызнаецца за Кітаем. Кітай – адзіны канкурэнт ЗША, які здольны, спалучаючы сваю эканамічную моц, дыпляматычныя намаганьні, вайсковую моц і тэхналёгіі, стварыць рэальную пагрозу стабільнай і адкрытай міжнароднай сыстэме.
  • Аўтарытарызм як сусьветны трэнд знаходзіцца на ўздыме і пагражае дэмакратыі, у тым ліку і саюзьнікам ЗША. Прызнаецца неабходнасьць абароны дэмакратычных нормаў і заснаванага на правілах міжнароднага парадку.
  • Падкрэсьліваецца важнасьць саюзных адносін ЗША з краінамі Эўропы і Азіі, такіх саюзаў, як NATO.
  • Новая адміністрацыя ЗША мае намер выканаць перадвыбарчае абяцаньне Байдэна – правесьці Міжнародны дэмакратычны форум, які быў бы прысьвечаны праблеме абароны дэмакратыі ў сьвеце на тле ўзмацненьня аўтарытарных тэндэнцый.


Сёлета на цырымоніі ўручэньня Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен падкрэсьліў, што ЗША працягнуць дамагацца вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі, у тым ліку Марыі Калесьнікавай. Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн сказала, што справядлівыя выбары ў Беларусі паспрыяюць узмацненьню дэмакратыі ў Злучаных Штатах.

Сьвятлана Ціханоўская у гутарцы з дарадцам Дзярждэпартамэнту ЗША Дэрэкам Шоле заклікала ЗША і ўсю міжнародную супольнасьць дзейнічаць хутка і зладжана, а таксама паўтарыла, што мэта дэмакратычных сіл Беларусі – новыя свабодныя і справядлівыя выбары ўжо сёлета ўвосень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG