Пра гэта гаворыцца ў заяве прэмʼер-міністра Нікола Пашыньяна. Аднак прэсавая сакратарка прэзыдэнта Армэна Саркісьяна паведаміла, што кіраўнік дзяржавы зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд.
У заяве Нікола Пашыньяна адзначаецца, што звальненьне Гаспар'яна набыла моц, бо прэзыдэнт не падпісаў праект указу, прадстаўлены прэмʼерам у гэтым пытаньні, і ня зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд у вызначаныя заканадаўствам тэрміны.
Як пазначана ў дакумэнце, на падставе палажэньняў закону «Аб вайсковай службе і статусе вайскоўца» 25 лютага 2021 году прэзыдэнту была пададзеная прапанова аб вызваленьні кіраўніка Генштабу ад пасады і праект указу з адпаведным рашэньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армянская апазыцыя патрабуе праверыць рашэньне прэм’ер-міністра звольніць начальніка Генштабу ў Канстытуцыйным судзе27 лютага 2021 году ў апарат прэмʼер-міністра паступілі пярэчаньні прэзыдэнта наконт праекту гэтага праекта. Аднак прадстаўленыя кіраўніком дзяржавы пярэчаньні не былі прынятыя да ўвагі прэмʼер-міністрам, і 28 лютага Саркісьяну быў накіраваны ліст з адпаведнымі абгрунтаваньнямі.
У сваю чаргу прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян, які двойчы не падпісваў указ аб адстаўцы Гаспар'яна, абвясьціў, што зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд. У прэсавай службе Саркісьяна паведамілі, што зварот была пададзены з просьбай вызначыць, ці адпавядае Канстытуцыі закон «Аб вайсковай службе і статусе вайскоўца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Армэніі адмовіўся звальняць начальніка Генштабу. Яго адстаўкі жадаў Пашыньян