Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай пра прэсавы рэліз пракуратуры.
«Гэтыя грамадзяне на інтэрнэт-рэсурсе падчас відэаканфэрэнцыі для напампоўваньня супрацьстаяньня ў грамадзтве сваімі сьцьвярджэньнямі падахвочвалі слухачоў да варожасьці і розьні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасьці», — гаворыцца ў рэлізе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL апублікаваў гуказапіс голасу, падобнага на экс-міністра Караева, які раіць ГУБАЗіКу: «Находите эту тварь и убирайте»Справа распачатая паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні) і накіраваная для арганізацыі расьсьледаваньня ў Сьледчы камітэт.
Ведамства падкрэсьлівае, што «будзе і надалей даваць строгую прававую ацэнку публічным выказваньням, якія дэстабілізуюць грамадзкі парадак і пагражаюць нацыянальнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL даведаўся, як напаўняецца міліцэйская база пратэстоўцаўРаней ініцыятыва BYPOL апублікавала запісы галасоў, падобных на галасы цяперашняга намесьніка міністра ўнутраных справаў, былога начальніка галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Мікалая Карпянкова і былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева. У запісах ідзе гаворка пра мэтады барацьбы з пратэстоўцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: By_Pol: МУС Беларусі сабраў зьвесткі 30 тысяч грамадзян у сыстэму «Беспарадкі»BYPOl аб’ядноўвае былых сілавікоў, якія пайшлі ў адстаўку з-за нязгоды з палітыкай уладаў. Яны арганізавалі за мяжой шэраг расьсьледаваньняў дзеяньняў былых калегаў па здушэньні пратэстаў у Беларусі.