Лінкі ўнівэрсальнага доступу

By_Pol: МУС Беларусі сабраў зьвесткі 30 тысяч грамадзян у сыстэму «Беспарадкі»


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Па ўсёй краіне ў аддзелы па грамадзянстве і міграцыі разаслалі сьпісы асоб, «схільных да экстрэмізму».

Па наяўнай інфармацыі ініцыятывы By_Pol, у гэтыя сьпісы ўключылі больш за 30 000 грамадзян, якія праходзілі па артыкуле 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі) і знаходзяцца ў створанай МУС інфармацыйнай сыстэме «Беспарадкі», паведаміла ініцыятыва.

Паводле яе інфармацыі, аддзелам паставілі задачу апрацаваць зьвесткі да 19 лютага. На кожнага чалавека нібыта зьбіралася інфармацыя пра месца працы ці вучобы, складзе сям’і, характарыстыка і іншыя зьвесткі.

Сама праца над базай, як адзначае By_Pol, мусіла адбывацца ў поўнай сакрэтнасьці, але інфармацыя стала вядомай. Збор зьвестак праводзілі ў сьпешцы. Ініцыятыве вядомыя выпадкі пагроз за недастатковую апэратыўнасьць дадаваньня інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG