Чаму бел-чырвона-белы сьцяг ужо перамог. ВІДЭА

Пасьля пачатку пратэстаў Аляксандар Лукашэнка часта гаворыць пра бел-чырвона-белы сьцяг і зьвязвае яго з пэрыядам нацысцкай акупацыі. Разьбіраемся з экспэртамі, чаму гэта няправільна.

Пра што вы даведаецеся зь відэа

  • Сьцяг ня можа адказваць за тое, хто яго і калі выкарыстоўваў. Бел-чырвона-белы сьцяг мала адрозьніваецца ад сьцягоў многіх эўрапейскіх краінаў, якія перажылі нямецкую акупацыю.
  • Бел-чыовона-белы сьцяг услаўлялі ў сваёй творчасьці партызан Янка Брыль і франтавік Максім Танк.
  • Пад чырвона-зялёным сьцягам ніхто не «праліваў кроў» на франтах Другой сусьветнай вайны. Яго ўхвалілі з падачы Сталіна ў 1951 годзе. Аўтар эскіза сьцяга БССР маляваў партрэты Гітлера падчас акупацыі.
  • За савецкім часам любыя згадкі і выявы бел-чырвона-белага сьцяга былі забароненыя.
  • Першым у публічнай прасторы сьцяг узьняў студэнт Акадэміі мастацтваў Алесь Пушкін — у 1989 годзе падчас сьвяткаваньня ўгодкаў БНР.
  • Рэфэрэндум-1995 па вяртаньні чырвона-зялёнага сьцягу нельга лічыць легітымным.
  • Цяпер сотні тысяч беларусаў падымаюць бел-чырвона-белы сьцяг, кідаючы выклік і ідучы на рызыку.
  • Заканчэньне сасьпяваньня беларускай нацыі непарыўна зьвязана зь бел-чырвона-белым сьцягам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы заўсёды будзем яму ўдзячныя». Як стваральнік бел-чырвона-белага сьцяга ўратаваў габрэйскую дзяўчынку ад Галакосту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За тое, што мянчук адмовіўся зьняць з балькона сьцяг, ДАІ эвакуавала ягоную машыну. ВІДЭАШматдзетнай сям’і пагражаюць «сацыяльна-небясьпечным становішчам» за бел-чырвона-белыя жалюзі на вокнахМастака Пушкіна асудзілі за бел-чырвона-белы сьцяг на ўласным доме, які ён вывесіў 23 гады тамуУлады адказалі на пэтыцыю супраць прызнаньня бел-чырвона-белага сьцяга экстрэмісцкім, якую падпісалі 103 тысячы чалавек

7 фактаў пра бел-чырвона-белы сьцяг

  • Эскіз белага сьцяга з чырвонай стужкай Дуж-Душэўскі намаляваў у пачатку 1917 году. За аснову ён узяў колеры «Пагоні».
  • Яшчэ ўзімку сьцяг выкарыстоўвалі толькі беларускія студэнты ў Пецярбургу.
  • У сакавіку ён стаў галоўным элемэнтам падчас «Дня беларускага значка», калі бел-чырвона-белыя адзнакі, кукарды і сьцяжкі можна было пабачыць на вуліцах Менску.
  • Сьцягі, пашытыя паводле эскізу Кляўдыюша Дуж-Душэўскага, разаслалі ў мясцовыя арганізацыі.
  • У жніўні на 1-й сэсіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы павінны насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня.
  • У сьнежні ў Менску пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пачаў працу Першы Ўсебеларускі зьезд.
  • 1918 год – афіцыйны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Выява бел-чырвона-белага сьцяга на шэрым кардоне, знойдзеная падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру ў 2013 годзе. Адмыслоўцы не выключаюць, што такія карткі выкарыстоўвалі ў часе галасаваньня дэлегаты Першага Ўсебеларускага зьезду ў сьнежні 1917-га.