Як паведаміў прэсавы цэнтар СБУ, ботафэрму стварылі тры жыхары Кіева, якія выкарыстоўвалі акаўнты ў сацыяльных сетках для ўплыву на грамадзян у часе леташняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя органы самакіраваньня.
Паводле СБУ, ботафэрма накручвала колькасьць галасоў на сацыялягічных апытаньнях і перадрук замоўных публікацый зь непраўдзівай інфармацыяй пра сытуацыю ва Ўкраіне. Плацілі за такія паслугі праз забароненыя ва Ўкраіне расейскія электронныя кашалькі, што дазволіла захаваць ананімнасьць кліентаў, якія замовілі падтрымку паведамленьняў у сацыяльных сетках. Кошт вар’іраваў у залежнасьці ад складанасьці задач і спэцыфікі аўдыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашая норма — 120 камэнтаў за дзень». Жыцьцё крамлёўскага троляПа месцы знаходжаньня ботафэрмы сьледчыя знайшлі на сэрвэрным абсталяваньні падсанкцыйныя праграмныя прадукты. Пры ператрусе вынялі кампутарную тэхніку і SIM-карты мабільных апэратараў. Заведзеная крымінальная справа паводле факту незаконных дзеяньняў з дакумэнтамі на перавод грошай, плацёжнымі карткамі і зь іншымі сродкамі доступу да банкаўскіх рахункаў.
Штогод кібэрспэцыялісты ўкраінскіх спэцслужбаў выкрываюць у сацыяльных сетках вялікую колькасьць псэўдаакаўнтаў, якія зьвязваюць з так званымі «ботафэрмамі». Толькі летась, паводле афіцыйнай інфармацыі, спэцслужбы заблякавалі дзейнасьць больш як 20 ботафэрмаў з агульнай колькасьцю больш як 60 тысяч акаўнтаў, а таксама да паўтысячы інтэрнэт-агітатараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цукербэрг: Facebook штодня выдаляе мільён фэйкавых акаўнтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фабрыка троляў» і «ПВК Вагнера» — зьвёны аднаго ланцуга