Чаму Армэнія не Беларусь. Дыскусія аналітыкаў

Акцыя за адстаўку прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна, Ерэван, 25 лютага 2021

Цяперашнія пратэсты ў Армэніі — гэта паўстаньне народу супраць дыктатара? Ці ёсьць цяпер у Армэніі аналяг Ціханоўскай, Бабарыкі ці Навальнага? Ці прыйдуць да ўлады ў Армэніі вайскоўцы? Якая роля Расеі ў армянскіх пратэстах? Ці катуюць пратэстоўцаў у Армэніі?

Свае адказы на гэтыя пытаньні прапануюць палітычны аналітык, дырэктар Ерэванскага прэс-клюбу Барыс Навасард'ян і палітычны аглядальнік радыё «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.

Навасард'ян

  • Вайна 2020 году ўвяла ў стрэс армянскае грамадзтва і актывізавала працэсы, якія былі схаваныя
  • Адзін зь іх — гэта шырокае расчараваньне рэвалюцыйнай уладай
  • Гэтым спрабуе скарыстацца папярэдняя ўлада, і яна актывізавала вулічныя пратэсты
  • Тры катэгорыі ўдзельнікаў акцый у падтрымку Пашыньяна: тыя, каго мабілізавалі адміністрацыйным рэсурсам, тыя, хто ня хоча вяртаньня ранейшай улады — Качар'яна і Саргсьяна, і тыя, хто зараджаны папулісцкімі прамовамі Пашыньяна
  • Паводле апытаньняў, падтрымка Пашыньяна ў параўнаньні з выбарамі зьнізілася ўдвая
  • Але электаральны патэнцыял у Пашыньяна і цяпер самы вялікі
  • Калі б выбары адбыліся сёньня, Пашыньян і яго каманда выйгралі б іх, хоць і не набралі б абсалютнай большасьці
  • Асноўныя апанэнты Пашыньяна — былы прэзыдэнт Робэрт Качар'ян, «народны алігарх» Гагік Царук'ян, былы прэм’ер 90-х гадоў Вазген Манук'ян
  • Я не характарызаваў бы заяву генэралаў як вайсковы пераварот

Барыс Навасард'ян

  • Гэтая заява антыканстытуцыйная, але гэта не пераварот, бо намеру выкарыстаць сілу генштаб і войска ня мелі
  • Нагодай для заявы генэралаў стала інтэрвію Пашыньяна, дзе ён зганіў расейскія «Іскандэры»
  • Усе гэтыя гады Пашыньян рабіў стаўку на расейскую падтрымку, адкідаючы альтэрнатыўныя варыянты
  • Апазыцыя, як і Пашыньян, імкнецца абапірацца на падтрымку Масквы
  • Нават калі апазыцыя пераможа, перагляду дамовы з Азэрбайджанам і Расеяй наконт Карабаху ня будзе, гэта немагчыма
  • Апазыцыя абяцае пільней сачыць за выкананьнем умоваў гэтай дамовы
  • Такой прагі ўлады, як у Пашыньяна, няма ні ў кога
  • Судовая сыстэма Армэніі не знаходзіцца пад кантролем цяперашняй улады
  • Спробы рэпрэсіўнага ціску на апазыцыю ў Армэніі абсалютна беспэрспэктыўныя
  • Праваабарончы рух у Армэніі мае даволі глыбокія карані, ёсьць праваабаронцы і ў шэрагах апазыцыі
  • У сэнсе катаваньняў, жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ў Армэніі ня можа адбывацца нічога падобнага да таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі
  • Гэта можа адбыцца ў выпадку кансалідацыі ўлады — цяперашняй ці новай, калі адбудзецца вяртаньне да практыкі, якая існавала да рэвалюцыі 2018 году
  • Сёньняшняя сытуацыя вельмі далёкая ад такой

Дубноў

  • «Драконам», дыктатарам, ня быў і Сэрж Саргсьян
  • Рэжым Саргсьяна ня ціснуў краіну, проста смактаў зь яе ўсе сокі
  • У Пашыньяна ў 2018 годзе прыхільнікамі былі ўсе, бо ўсе хацелі зрынуць ранейшую ўладу
  • Але вайна ўсё памяняла, у тым ліку і рэвалюцыйную легітымнасьць
  • Пашыньян, акрамя падтрымкі плошчы, нічога ня выбудаваў сабе ў інстытуцыйным пляне
  • У Беларусі летась, як ва Ўкраіне падчас Майдану, быў рэальна масавы пратэст большасьці, падобны да таго, што быў у Армэніі ў 2018 годзе

Вадзім Дубноў

  • Цяпер у Армэніі няма нічога падобнага, большасьці там не падабаюцца ні адны, ні другія, там няма вострага палітычнага расколу
  • Большасьць дагэтуль ня выйшла з вайны, грамадзтва ў глыбокай дэпрэсіі
  • Нават 40 генэралаў, якія запатрабавалі адстаўкі Пашыньяна, — гэта ня тая сіла, якая здольная яго зрынуць, гэта не Турэччына, дзе ёсьць традыцыя вайсковых пераваротаў
  • Адсутнасьць волі да ўлады — гэта таксама праблема апазыцыі
  • Я мяркую, што Пашыньян цалкам задавальняе Маскву, яна атрымала ад Армэніі ўсё, чаго хацела