Беларускія гісторыкі даслалі генпракурору, старшыні Палаты прадстаўнікоў і дырэктару Інстытуту гісторыі НАН Беларусі заяву, у якой асудзілі спробы ўладаў забараніць нацыянальны сымбаль бел-чырвона-белы сьцяг.
Цягам лютага заяву падпісалі 887 прафэсійных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гістарычных дысцыплін, краязнаўцаў, выпускнікоў факультэтаў гісторыі і сумежных дысцыплін розных гадоў і розных навучальных установаў Беларусі, паведаміў «Белсат».
«Сёньняшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сымбалю Беларусі ня мае ніякага гістарычнага абгрунтаваньня, вядзе да расколу грамадзтва і распальваньня варажнечы».
Збор подпісаў яшчэ працягваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100 гісторыкаў падпісалі заяву ў абарону нацыянальнага сьцяга, які ўлады хочуць прызнаць экстрэмісцкімУ заяве падпісанты адзначаюць, што за мінулае стагодзьдзе сьцяг стаў «духоўным набыткам і маральнай каштоўнасьцю для мільёнаў беларусаў, незалежна ад іхных палітычных поглядаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З падворку Ігара Случака і Аліны Нагорнай укралі бел-чырвона-белыя сьцягі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастака Пушкіна асудзілі за бел-чырвона-белы сьцяг на ўласным доме, які ён вывесіў 23 гады таму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы зьвярнуліся да Facebook, Instagram, Apple i Android з просьбай зрабіць эматыкон зь бел-чырвона-белым сьцягам