Паведамленьне пра зьнікненьне сьцягоў апублікавала ў сваім фэйсбуку Аліна Нагорная.
«Ігар пайшоў па дровы, а сьцягоў няма. Яшчэ ўдзень у нас луналі 2 сьцягі, адзін каля ўваходу на падворак і адзін на падворку, які быў відаць з Р43 і таму раздражняў розных прыхадняў. Гэта яго ўвесь час прыяжджалі фоткаць».
Сьцяг на хаце Аліны і Ігара вісеў з траўня 2019 году. Апошнім часам да актывістаў прыяжджалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, таксама да іх грукаліся міліцыянты, але іх не ўпусьцілі.