У кнізе «Беларускі Данбас» знайшлі «прыкметы праяваў экстрэмізму»

Вокладка кнігі «Беларускі Данбас».

Адна з аўтараў кнігі, журналістка Кацярына Андрэева, цяпер за кратамі. Яе і Дар’ю Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі на «плошчы Пераменаў» у Менску.

Да такой высновы прыйшла Менская абласная экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі ў сваім заключэньні ад 29 студзеня 2021 году.

Журналісту Раману Васюковічу, які ўвёз у Беларусь выдадзеную ва Ўкраіне кнігу беларускіх аўтараў, пагражае штраф да 1450 рублёў за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці» — такія заклікі знайшлі ў кнізе «Беларускі Данбас» журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, перадае «Белсат».

Васюковіча ў сьнежні 2020 году накіравалі на ўзмоцнены надгляд у менскім аэрапорце, калі ён вярнуўся ў Менск з Кіева. У яго забралі ноўтбук і два экзэмпляры названай кнігі, накіравалі іх на экспэртызу. Ноўтбук яму гатовыя вярнуць, але 24 лютага на яго склалі пратакол паводле ч.1 арт. 17.11 КаАП РБ — у кнігах знайшлі «прыкметы праяваў экстрэмізму».

У чым менавіта праяўляецца экстрэмізм, Васюковічу не растлумачылі.

Кніга «Беларускі Данбас» — журналісцкае расьсьледаваньне пра ўдзел беларусаў у вайне на ўсходзе Ўкраіны, ролю беларусаў у ім і ўплыў канфлікту на Беларусь, ролю спэцслужбаў і самога Аляксандра Лукашэнкі.

Як адзначае «Эўрарадыё», першая прэзэнтацыя кнігі ў Беларусі прайшла 19 лютага ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, на ёй прысутнічаў амбасадар Украіны Ігар Кізім.

Азін з аўтараў кнігі Ігар Ільяш напісаў у Фэйсбуку, што не атрымаў заключэньня экспэртнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі і ня ведае, у чым знайшлі экстрэмізм:

«Зразумела, нічога экстрэмісцкага ў «Беларускім Данбасе» няма і быць ня можа. Усе гэтыя абвінавачваньні — поўная бязглузьдзіца. Іншая справа, што цяпер у Беларусі любая праўда, любое іншадумства прыраўноўваецца да экстрэмізму. Так што ў гэтым сэнсе ўсё лягічна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія журналісты напісалі кнігу пра ролю Беларусі ў вайне на Данбасе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА