Алена Леўчанка пацьвердзіла інфармацыю дакладу пра беспрэцэдэнтныя зьдзекі рэжыму Лукашэнкі зь беларускіх жанчын, піша «Трыбуна».
«Не расказвайце мне і людзям вашай хлусьні, што гвалту не было! Я адчула яго на сабе, як і тысячы беларускіх жанчын, якія пабывалі ў турме! І высьпяткі з абразамі, якія я і мая сукамэрніца атрымалі, я таксама ніколі не забуду! Я памятаю іх твары, ведаю імёны, прозьвішчы і нават больш», — напісала Леўчанка ў інстаграме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі заявіў пра беспрэцэдэнтныя зьдзекі ўлады з жанчынТаксама Алена пракамэнтавала словы журналісткі Анісіі Казьлюк, якая пасьля знаходжаньня ў СІЗА Жодзіна расказала пра пагаршэньне здароўя і пра тое, што супрацоўнікі ЦІП адключалі ацяпленьне ў камэрах.
«Каля кожнай камэры ёсць краны, якія яны адкрываюць і закрываюць, калі хочуць. Імі яны гэтак сама кантралююць уключэньне і выключэньне вады і каналізацыі. Як мне сказаў сам таварыш Шапецька (начальнік ЦІП): „Гэта робіцца для таго, каб вам больш не хацелася сюды вярнуцца“. Але гавораць прыгожа. Чаго ня зробіш для БТ», — напісала Леўчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяжка спаць на падлозе, калі пад галавой пакецік з парэзаным хлебам». Жанчыны — пра турму на Акрэсьціна безь перадачаўУ кастрычніку Алена Леўчанка адбыла 15-дзённы арышт за ўдзел у «несанкцыянаванай масавай акцыі». Пасьля гэтага яе яшчэ і аштрафавалі. Баскетбалістка тады ж заявіла пра нялюдзкія ўмовы, якія стварыла адміністрацыя ізалятару на Акрэсьціна.
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі 22 лютага апублікаваў трэцюю прамежкавую справаздачу аб прымяненьні катаваньняў, жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня ў адносінах жанчын. Сярод высноваў: затрыманых жанчын са жніўня 2020 году нярэдка аглядалі сілавікі-мужчыны, мэдычную дапамогу аказвалі ў адзінкавых выпадках, умовы ўтрыманьня парушалі ўсе законы як унутры краіны, так і міжнародныя нормы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страты беларускага спорту хутка не аднавіць». Як жывуць спартоўцы, якія выступілі супраць Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчык ААН: Доказы супраць сілавікоў у Менску ёсьць