У заяве да кіраўнікоў распаўсюджаных у сьвеце плятформаў Марка Цукерберга, Цімаці Кука і Сандара Пічаі адзначана, што «гістарычны сьцяг Беларусі — бел-чырвона-белы — стаў сымбалем пратэстаў» супраць Лукашэнкі.
Аўтары пэтыцыі пішуць, што ў Беларусі 7 месяцаў доўжацца пратэсты, і ўвесь гэты час рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ўладу, каб тэрарызаваць, біць і забіваць грамадзянаў Беларусі.
«Вынікі выбараў не прызналі шматлікія краіны, чальцы Эўразьвязу, Вялікая Брытанія, ЗША. Сымбаль пратэстаў павінен стаць шырока вядомым і пазнавальным, таму павінна зьявіцца магчымасьць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сьцяг у інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Дзіўна, што ў шырокай палітры эматыконаў сьцягоў дагэтуль няма сапраўднага сьцяга Беларусі».
У верасьні 2020 году сетка Telegram зьмяніла сьцяг Беларусі на гістарычны бел-чырвона-белы на знак салідарнасьці з удзельнікамі пратэстаў. Аўтары пэтыцыі заклікалі да такога ж учынку кіраўніцтва іншых сацыяльных сетак і мэдыя, у тым ліку Facebook, Instagram, Apple i Android.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахухцінацямненькі, або Смайлікі па-беларускуНа момант публікацыі пад пэтыцыяй 61 подпіс.
8 лютага беларус Вячаслаў Міхайлаў запусьціў падобную пэтыцыю пад назвай «Дадамо нацыянальны сьцяг Беларусі ў Юнікод». За першы тыдзень свае подпісы пад ёй паставілі 24 472 чалавекі.
Самая першая пэтыцыя за тое, каб дадаць эматыкон зь бел-чырвона-белы сьцягам у юнікод, зьявілася тры тыдні таму на сайце change.org. Яна сабрала больш за 1600 подпісаў (збор подпісаў працягваецца).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У онлайн-музэі сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў сабралі 650 узораў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А што, калі б Лукашэнка ў 1995-м не адмяніў БЧБ-сьцяг? Пад якімі сымбалямі цяпер пратэставалі б?