Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У онлайн-музэі сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў сабралі 650 узораў


Сьцягі беларускіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў.
Сьцягі беларускіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў.

Можна дасылаць свае сьцягі, іх абяцаюць дадаць да калекцыі.

Ініцыятыва @dzechat працягвае напаўняць віртуальны Музэй сьцягоў, у якім сабраныя сьцягі гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў, якія былі створаныя ў Беларусі за месяцы пратэстаў.

Там знаходзіцца цяпер 650 сьцягоў беларускіх гарадоў, вёсак, раёнаў, вуліц і двароў.

Сьцягі раёнаў пачалі стварацца ў Менску ўжо ў першыя тыдні пасьля выбараў 9 жніўня. Гэтаму спрыяла ўзьнікненьне мноства дваровых чатаў у сацыяльнай сетцы Тэлеграм.

За аснову ўсіх сьцягоў узяты нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, які ў часы выбарчай кампаніі і падчас пасьлявыбарчых пратэстаў зрабіўся сымбалем пратэставага руху.

На штонядзельныя маршы пратэсту жыхары раёнаў Менску і іншых гарадоў Беларусі пачалі выходзіць са сваімі сьцягамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG